Грамадства55

Генетычныя пашпарты атрымалі ўжо больш за 16 тысяч беларусаў

Генетычныя пашпарты атрымалі ўжо больш за 16 тысяч беларусаў. Пра гэта «Мінск-Навінам» паведаміла намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Алена Сычова.

— Усяго ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі штогод выконваюць у сярэднім каля 38 тыс. генетычных аналізаў. Найбольш запатрабаваныя ў насельніцтва паслугі генетычнага тэсціравання (68% ад агульнага аб’ёму) па напрамках «медыцынская генетыка» і «генетыка спорту», — адзначыла Сычова.

Супрацоўнікі інстытута распрацавалі метады геннай дыягностыкі па 19 сацыяльна-значных захворваннях, у тым ліку такіх распаўсюджаных, як сардэчна-сасудзістыя, дыябет, астэапароз. ДНК-тэсціраванне па вызначэнні рызыкі невыношвання цяжарнасці, звязанай са спадчыннай тромбафіліяй, выканана для 13 099 жанчын. Паводле апытання адной тысячы беларусак з устаноўленымі генетычнымі прычынамі такой паталогіі, пасля адпаведнага лячэння 86,6% паспяхова нарадзілі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?32

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?

Усе навіны →
Усе навіны

Гайд па месцах, дзе можна традыцыйна адсвяткаваць Каляды2

Рутэ: Што б ні адбывалася ў Расіі, мы не павінны быць наіўнымі1

Выйшаў на свабоду палітзняволены навуковец Юрый Адамаў4

Мінчукі палююць на свечкі, якія выпусціў Mak.by1

Як рабілі Снежную каралеву для гандлёвага цэнтра Galleria ВІДЭА

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе26

Матацыклы, квадрацыклы, лодкі могуць забраць у беларусаў для войска падчас мабілізацыі18

Дзермант, Пятроўскі і іншыя камуністы прывезлі кветкі Сталіну ФОТА28

Кола адляцела ад грузавіка і прыляцела ў медыцынскую ўстанову1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?32

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць