Свет

З канца сакавіка ў Брытаніі памерла на 64 тысяч чалавек больш, чым звычайна

PA Media

З 20 сакавіка смяротнасць у Брытаніі перавысіла звычайны ўзровень амаль на 64 тысячы чалавек, або прыкладна на адну пятую, паведаміла Бі-бі-сі ў аўторак Нацыянальнае бюро статыстыкі.

Звычайны ўзровень у дадзеным выпадку — сярэдняя колькасць памерлых у гэтым жа сезоне за апошнія пяць гадоў.

Эпідэміёлагі лічаць перавышэнне смяротнасці над звычайным узроўнем самым верным спосабам вызначыць рэальную колькасць ахвяр хваробы.

Гэты метад аднолькава выкарыстоўваецца ў дачыненні да ўсіх краін, тады як нацыянальныя методыкі падліку памерлых ад СOVID-19 адрозніваюцца: у адных краінах у іх лік уключаюць усіх, у каго на момант смяротнага выніку быў знойдзены каранавірус, у іншых — толькі тых, у каго ён з'явіўся непасрэднай і галоўнай прычынай смерці.

З іншага боку, колькасць памерлых падчас эпідэміі звыш звычайнага ўзроўню ўключае і тых, хто памёр ад іншых хвароб, своечасова не атрымаўшы патрэбнай дапамогі з-за перагружанасці медустаноў ці страху выйсці з дома.

Паводле звестак, апублікаваных брытанскім урадам напярэдадні, людскія страты ад СOVID-19 у Брытаніі склалі 40.680 чалавек. Гэтая лічба абнаўляецца штодня і ўключае ў сябе ўсіх памерлых, у каго быў знойдзены каранавірус. Гэта другі паказчык у свеце пасля ЗША.

Па ўзроўні смяротнасці ад каранавіруса у пераліку на долю насельніцтва, паводле афіцыйнай статыстыкі, Злучанаму Каралеўству належыць сумнае першынство — 610 чалавек на мільён жыхароў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ7

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

Першы аўтамат па продажы кветак паставілі ў Мінску1

На Алімпіядзе ў Мілане выступаюць маці і сын — упершыню ў гісторыі! Для яе гэта ўжо сёмыя гульні

«Феліксу трэба час на адаптацыю, і яму гатовыя дапамагаць, адаграваць і любіць». Гісторыя пра тое, як удалося прыстроіць ката Рамана Цымберава

«Заняпад — гэта выбар». Марка Рубіа ў Мюнхене заклікаў Захад прызнаць памылкі і абнавіць сусветны парадак29

Айцішніка з Мінска пасадзілі па чатырох палітычных артыкулах3

«Ты пакліч мяне. Пазаві». Naviband прэзентаваў песню да Дня закаханых на класічны верш беларускай літаратуры3

«Змена рэжыму неабходная, але не толькі таму, што мы хочам быць свабоднымі». Рэза Пехлеві заклікаў ЗША нанесці ваенны ўдар па іранскім рэжыме6

Белы дом апублікаваў валянцінку з Грэнландыяй6

Netflix прэзентаваў серыял па рамане Архана Памука3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ7

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць