Здарэнні

«Брокеры» выманілі ў мінчанкі 114 тысяч рублёў

Мінчанка вырашыла зарабіць у сеціве на брокерскіх аперацыях і, трапіўшы на махляроў, страціла 114 тысяч рублёў, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Нядаўна ў міліцыю звярнулася 53-гадовая мінчанка. Яна патлумачыла, што ў лютым гэтага года, каб падзарабіць, зарэгістравалася на сайце fxamo.by. Партал нібыта ажыццяўляў біржавую брокерскую дзейнасць. Грамадзянам прапаноўвалася паўдзельнічаць у гандлі металамі і акцыямі, а таксама зарабіць на зменах курсаў валют. Для гэтага неабходна было ўнесці грошы на віртуальны рахунак арганізацыі.

Наўрад ці жанчына была вялікім спецыялістам у брокерскіх аперацыях. Яна, як і многія іншыя, паддалася на хітрыкі махляроў. Дама пералічыла 400 рублёў, а пасля з ёй увесь час звязваўся прадстаўнік і пераконваў, што яна зможа прымножыць свой капітал у самыя кароткія тэрміны. Зразумела, фінансавыя аперацыі, у якія яна ўкладзе грошы, будуць толькі паспяховымі.

Брокер папярэдзіў, што першапачаткова за яе грошы будуць набытыя біткоіны, а ўжо пасля гэтага крыптавалюта будзе пераведзеная на віртуальны рахунак, праўда, у даляравым эквіваленце. Падчас допыту мінчанка распавяла следчым, што чалавек, які тэлефанаваў, быў настолькі пераканаўчым, што яна амаль адразу перадала яму пароль і лагін ад свайго ўліковага запісу.

Жанчына рэгулярна папаўняла рахункі, якія ёй даваў супрацоўнік платформы. У адзін з дзён ёй прыйшло паведамленне аб налічэнні бонуса — ажно 30 тысяч даляраў! Але каб атрымаць нечаканы падарунак, прыйшлося выканаць адну ўмову — папоўніць рахунак на гэтую ж суму. Жанчына рызыкнула не раздумваючы.

Праз некаторы час мінчанка вырашыла вывесці грошы. Але, пачуўшы просьбу, супрацоўнікі платформы перасталі выходзіць на сувязь.

Як высветліла следства, з лютага па красавік 2020 года пацярпелая пералічыла невядомым больш за 114 тысяч рублёў. Каб знайсці такія грошы, яна ўзяла некалькі крэдытаў і пазык.

Завялі крымінальную справу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць