Грамадства3030

Палітычныя зняволеныя скардзяцца на нечалавечыя ўмовы на Акрэсціна

Дзяніс Урбановіч.

16 чэрвеня пасьля 15 сутак адміністрацыйнага арышту зь менскага Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна выйшаў лідэр «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч. Ён расказаў Свабодзе, што робіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, калі затрымліваюць актывістаў выбарчай кампаніі.

Чытайце таксама: У МУС пракаментавалі заявы пра ўціск палітычных арыштантаў на Акрэсціна

«Усім запраўляюць людзі ў цывільным. Міліцыянты кідаюцца выконваць любыя іх загады»

Паводле Дзяніса Ўрбановіча, справамі ў ЦІПе ў гэтыя дні кіравалі не міліцыянты, а невядомыя супрацоўнікі ў цывільным.

«Яны паводзяць сябе як гаспадары ня толькі ў дачыненьні да вязьняў, але і зь міліцыянтамі. Любы іх загад тыя кідаюцца выконваць, як падначаленыя. Мяркую, яны з КДБ ці зь якой іншай сілавой структуры, бо паводзяць сябе нахабна, іх усе баяцца. Зьдзекуюцца зь вязьняў, хамяць, пагражаюць. Ад іх былі такія выразы, якіх раней ніколі ня чуў. «Ператворым цябе ў агурок», «Ты сюды трапіў, каб пакутаваць», «Павесім ці сам павесісься, і ніхто правяраць ня будзе»… Лічу, гэта на іх загад у камэрах, дзе ёсьць палітычныя, падлогу заліваюць вадой з хлёркай», — сказаў Дзяніс Урбановіч.

Ён кажа, што сам сядзеў у такой камэры, дзе вады было па шчыкалатку, а матрацы адабралі, каб вязьні не маглі адпачыць. Урбановіч згадаў, як папрасіў анучу, каб выцерці з падлогі ваду, але ахоўнікі яму адмовілі і ў гэтым: «Здымай штаны і выцірай».

Чаму былы вязень мяркуе, што вада з хлёркай на падлозе — гэта ня сродак дэзынфэкцыі ад каранавірусу, а зьдзек зь вязьняў?

«Калі праводзіцца дэзынфэкцыя, прыходзяць жанчыны і праціраюць усё адмысловымі сродкамі. А ваду з хлёркай выліваюць на падлогу, менавіта каб зрабіць неспрыяльныя ўмовы для вязьняў. Прычым потым усім іншым арыштантам у камэры кажуць, што гэта «праз палітычных»», — кажа Дзяніс Урбановіч.

«Севярынца зьбілі і адабралі ў яго Біблію»

8 чэрвеня ў ЦІП быў зьмешчаны Павал Севярынец, а таксама іншыя актывісты, якіх затрымалі ў сувязі з выбарчай кампаніяй. Паводле Дзяніса Ўрбановіча, зь імі абыходзяцца асабліва жорстка. Ад аднаго з сукамэрнікаў Дзяніс Урбановіч пачуў, што Паўла Севярынца білі па нагах, адабралі Біблію і зьмясьцілі яго ў халодны карцэр.

«Калі яму там давядзецца сядзець 75 сутак, не ўяўляю, як ён вытрымае. Я недзе праз 10 дзён у звычайнай камэры страціў арыентацыю, колькі сяджу, калі выходзіць. А там увогуле жахлівыя ўмовы», — кажа Дзяніс Урбановіч. Паводле ягоных зьвестак, ахоўнікі і людзі ў цывільным зьбівалі таксама актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага, які абвясьціў галадоўку.

«У дворыку чуў голас Вольгі Мікалайчык, а потым яе некуды перавялі. Зь ёй таксама вельмі жорстка абыходзяцца, не зважаюць, што жанчына», — кажа актывіст.

«Да сьцяны!», «Стаяць!», «Пысу разьвярні!»

Дзяніс Урбановіч быў сьведкам таго, як у ЦІПе абыходзіліся з жанчынамі ў цішотках з надпісам «Краіна для жыцьця».

«Тады ў ЦІПе было шмат амапаўцаў, прычым яны былі ўзброеныя аўтаматамі. І людзей у цывільным. Як прывезьлі тых жанчын, іх пачалі аглядаць. Асабістыя рэчы проста выкідалі на зямлю. Жанчыны пачалі абурацца, патрабавалі, каб іх аглядалі супрацоўніцы-жанчыны. Але на іх раўлі, як на быдла: «Стаяць! Да сьцяны! Пысу разьвярні!» — гэта малая доля, што я запомніў. Там быў проста жах», — згадаў Дзяніс Урбановіч.

Пра сябе Дзяніс Урбановіч кажа, што яго некалькі разоў моцна зьбівалі, у тым ліку перад судом білі па галаве. Шмат начэй запар у ягоную камэру па некалькі разоў урываліся ахоўнікі. Актывіст мяркуе, што яму наўмысна не давалі выспацца, каб вывесьці з нармальнага псыхалягічнага стану, справакаваць на агрэсіўныя дзеяньні.

«Я ледзь трымаўся. Нават простая просьба вывесьці мяне на прагулку магла закончыцца зьбіцьцём у калідоры», — кажа Дзяніс Урбановіч.

Са словаў актывіста, цяпер адносна вязьняў ЦІП уведзеныя самыя розныя абмежаваньні: ім забаронена чытаць, іх не выводзяць на прагулкі, некаторым не даюць перадач.

«Першую маю перадачу проста высыпалі на падлогу і зьнішчылі», — кажа актывіст. Ахоўнікі, паводле актывіста, асабліва ўважліва сочаць за тым, каб цягам дня вязень ня змог нармальна адпачыць. «Матрацы на дзень забіраюць, і альбо хадзі па камэры, альбо сядзі на халодным жалезе. Нават прыхіліцца да сьцяны нельга — адразу заскокваюць у камэру і пагражаюць карцэрам», — згадаў Урбановіч.

Пра санітарны стан у камэрах Дзяніс Урбановіч сказаў гэтак:

«Гарачай вады няма, кажуць, нібыта нейкі рамонт. Шмат у якіх камэрах вошы — мне таксама давялося іх душыць на адзеньні».

Дзяніс Урбановіч сказаў, што мае намер скардзіцца ў пракуратуру на зьбіцьцё, зьдзекі і невыносныя ўмовы ўтрыманьня ў менскім Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. «Нават мне, які ўжо бываў на сутках, цяперашні кашмар цяжка было перажыць. Косьці дагэтуль баляць», — згадвае актывіст.

Дазваніцца да дзяжурнага ЦІП па камэнтар не ўдалося — слухаўку проста не паднялі.

Афіцыйны камэнтар МУС

Паводле прэсавага сакратара МУС Вольгі Чамаданавай, на сёньня няма ніводнай скаргі на ўмовы ўтрыманьня ці дрэннае абыходжаньне ад тых актывістаў, хто адбываў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў адміністрацыйны арышт і знаходзіцца там цяпер.

«Усё, што яны гавораць, ня ёсьць праўдай. Няма пагроз жыцьцю, рэчаў у Паўла Севярынца не адбіралі», — сказала Вольга Чамаданава.

Паводле Вольгі Чамаданавай, рэагуючы на допісы ў сацыяльных сетках, у тым ліку ад сваякоў затрыманых, кіраўніцтва МУС правярала гэтыя сыгналы, у тым ліку праглядаліся камэры назіраньня, якія ўсталяваныя ў ЦІП. Сыгналы аб парушэньнях не пацьвердзіліся.

«Парушэньняў з боку тых, хто там працуе, ня выяўлена. Ёсьць унутраныя правілы, якія мусяць выконваць затрыманыя, якіх утрымліваюць у ЦІП, і ўсё робіцца ў межах гэтых правілаў», — сказала Вольга Чамаданава.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»18

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»

Усе навіны →
Усе навіны

Дзіцячы сад у Брэсце ўсё ж будзе. Чыноўнікі кажуць, што пераканалі пенсіянераў4

Сёлета з Беларусі дэпартавалі больш за 3,6 тысячы замежнікаў1

У Мазыры мужчына некалькі разоў ударыў нажом жонку, а потым кінуўся з ім на міліцыянера1

Успаміны Бэлы Шагал паказваюць нечаканы Віцебск. І раскрываюць яшчэ адну таямніцу карцін Шагала8

Памёр фотажурналіст Яўген Коктыш. Ён здымаў Быкава і Мулявіна

Па вяртанні з Польшчы затрымалі заснавальніка школы музыкі Уладзіміра Патапенку3

Эйсмант апраўдвалася, чаму Лукашэнка праігнаруе чэмпіянат па колцы дроў11

Домік у сваім лесе. Мінчук купіў дабітае саўмінаўскае лецішча і зрабіў там грунтоўны і стыльны рамонт6

«Нарэшце!» Людзі на ўра ўспрынялі навіну аб увядзенні штрафаў за слабы інтэрнэт і прапануюць, з якога аператара пачаць9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»18

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць