Свет33

Надзеі Швецыі на масавы імунітэт не апраўдаліся

Спадзяванні ўлад Швецыі на тое, што насельніцтва зможа масава выпрацаваць імунітэт супраць каранавіруса, не апраўдаліся, паведамляе Reuters.

Новае даследаванне паказала, што антыцелаў выпрацоўваецца менш, чым чакалася.

Швецыя абрала больш ліберальную стратэгію падчас пандэміі, захоўваючы большасць школ, рэстаранаў, бараў і прадпрыемстваў адкрытымі, тады як большая частка Еўропы хавалася за зачыненымі дзвярыма. Шведскі досвед прыгадваўся і беларускімі афіцыйнымі СМІ для падмацавання стратэгіі адмовы ад каранціну, абранай беларускай уладай.

Хоць чыноўнікі агенцтва аховы здароўя Швецыі падкрэсліваюць, што так званы калектыўны імунітэт не з'яўляецца самамэтай, яно таксама заявіла, што стратэгія заключаецца толькі ў тым, каб запаволіць пашырэнне віруса настолькі, каб медыцынскія службы справіліся з ім, а не здушыць яго цалкам.

Тым не менш, даследаванне паказала, што толькі каля 6,1% шведаў выпрацавалі антыцелы — гэта значна ніжэй за ўзровень, які лічыцца дастатковым для дасягнення нават частковага калектыўнага імунітэту.

Калектыўны імунітэт, калі дастатковая колькасць людзей у папуляцыі выпрацавала адпорнасць да інфекцыі, каб быць у стане эфектыўна спыніць яе пашырэнне, не вывучаўся на новым коронавирусе, і ступень і працягласць імунітэту сярод тых, што адужалі хваробу, таксама нявызначаныя.

У Швецыі ў сераду было больш за 5 000 смерцяў ад каранавіруса, што ў шмат разоў вышэй на душу насельніцтва, чым у яе паўночных суседзяў, але таксама ніжэй, чым у некаторых краінах, якія выбралі строгі каранцін, як Вялікабрытанія, Іспанія і Італія.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда14

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША пачалі збіраць першыя лятаючыя аўтамабілі2

Супрацоўнік Інстытута вывучэння вайны адрэдагаваў карту баявых дзеянняў. Нехта падняў на гэтым 1,3 мільёна даляраў3

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла11

«Белавія» правяла першы за амаль чатыры гады рэйс у Алматы. Гэта стала магчымым пасля зняцця амерыканскіх санкцый1

«Не такі ўжо ён белы і пухнаты». Кіраўнік цэнтра па ратаванні буслоў расказаў пра іх шмат цікавага7

Дзяржаўныя медыя не кажуць пра ахвяр выбуху ў Гомелі, каб не было негатыву ў дні УНС?4

У Італіі знайшлі тысячы слядоў дыназаўраў узростам у 210 мільёнаў гадоў8

У Гомелі дэмантуюць верхнія паверхі 10‑павярховага дома, які пацярпеў ад выбуху5

Лукашэнка выпадкова спаліў сваю шпаргалку з развагамі пра грошы «Байсола»19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда14

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць