Улада55

Лукашэнка: Не будзем займацца сваімі дзецьмі, імі зоймуцца чужыя настаўнікі гэтага жыцця

Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць якаснай працы з моладдзю ў навучальных установах. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з педагагічным актывам краіны, піша БЕЛТА.

«Не будзем займацца сваімі дзецьмі мы, імі зоймуцца чужыя настаўнікі. Гэта жыццё. І тады ў гісторыі незалежнай Беларусі, якую павінны працягнуць нашы дзеці, можам паставіць кропку. Нават тлустую», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што, на жаль, у параўнанні з савецкім перыядам адбыўся адкат назад у працы з моладдзю. «Кожны універсітэт, інстытут, факультэт павінен мець набор такіх механізмаў працы. І альтэрнатыва віртуальнага жыцця павінна быць цікавай», — упэўнены ён.

«Вы ведаеце, што адбываецца з моладдзю, якая застаецца сам-насам з інфармацыйнай прасторай. Я проста кажу: там ёю ўжо займаюцца іншыя выхавальнікі, замежныя ідэолагі, а часам і злачынцы. І тое, што сёння адбываецца з некаторымі нашымі дзецьмі, гэта пытанне не толькі да бацькоў, але і да ўсіх нас, усёй сістэмы нашай адукацыі», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Ён таксама адзначыў важнасць вучыць студэнтаў думаць, рабіць самастойныя высновы, выходзіць за рамкі праграмы, займацца самаадукацыяй. «Але не губляючы сувязі з дзяржаўнай ідэалогіяй. І не трэба баяцца гэтага слова. Пакажыце мне хоць адну моцную і самадастатковую краіну ў свеце, якая не надае гэтай тэме вялікае значэнне», — заўважыў ён.

Каментары5

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць