Улада1717

Лукашэнка даручыў вярнуць уступныя іспыты ў ВНУ

Сістэма ЦТ дзейнічала з 2003 года.

Фота Надзеі Бужан

Пры адборы ў ВНУ прыёмнай камісіі неабходна бачыць чалавека, а не толькі (і не столькі, можа быць) вынік тэставання. Міністру адукацыі дадзена даручэнне прапрацаваць гэтае пытанне», — заявіў Лукашэнка на сустрэчы з педагогамі, піша БелТА.

Паводле яго слоў, «у нас кожны, хай нават з самай глыбінкі, можа стаць студэнтам, калі мае веды і жаданне вучыцца — гэтаму прынцыпу павінна адпавядаць сістэма ўступных экзаменаў».

Акрамя таго, Лукашэнка падкрэсліў важнасць захавання сістэмы бясплатнай вышэйшай адукацыі. «Наконт даступнасці нашай адукацыі зламана нямала коп'яў. Здзіўляе, што асобныя асобы ад палітыкі, якіх у свой час дзяржава вывучыла бясплатна, выступаюць толькі за платную форму навучання. Гэта значыць, што дзеці з рабочых сем'яў, хай нават таленавітыя і разумныя, проста не змогуць сабе дазволіць такую раскошу, як вышэйшую адукацыю», — сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што «шлях, які выбралі многія краіны, падзяліўшы грамадства на эліту і рабочы клас, на тых, каму даступны і недаступны прывілей вучыцца ва ўніверсітэтах, нам не падыходзіць».

Ён лічыць, што існуючая ў цяперашні час сістэма цэнтралізаванага тэствання не дазваляе паступаць у ВНУ шэрагу абітурыентаў.

«Сістэмай тэставання ў лепшыя ВНУ краіны мы адсякаем працавітую здольную моладзь, бацькі якой, будзем шчыра казаць, не ўваходзяць у эліту нашай краіны. Няма ў іх бацькоў-бізнэсменаў, вялікіх грошай», — сказаў ён.

На думку кіраўніка дзяржавы, «сама сістэма не дае магчымасці паступіць у ВНУ дзецям, скажам, з сельскіх школ, дзе выкладанне яшчэ трошкі ніжэйшае, чым у буйных гарадах, у Мінску — дзе няма такога рэпетытарства, што можна дадаткова атрымаць веды».

Лукашэнка таксама лічыць, што сістэма тэставання не дазваляе выкладчыкам ВНУ, як патрыётам, «разгледзець у абітурыенце будучага сапраўднага грамадзяніна». «За тэставаннем, пры ўсіх яго станоўчых якасцях, мы гэтага не бачым. Таму, узяўшы лепшае з мінулай сістэмы паступлення ў ВНУ, тэставанне, якое мы ўжо прайшлі (гузы набілі), узяўшы ўсё лепшае, пастаўлена задача перад Міністэрствам адукацыі да наступнай уступнай кампаніі стварыць новыя правілы паступлення ў ВНУ», — адзначыў ён.

Па словах Лукашэнкі, новыя правілы паступлення ў ВНУ будуць вызначаны ў рамках працы над Кодэксам аб адукацыі. Завяршыць гэтую працу даручыў «у самыя кароткія тэрміны».

Каментары17

Цяпер чытаюць

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў2

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў

Усе навіны →
Усе навіны

Тамара Эйдэльман расхваліла кнігу Насты Рагатко4

Памёр Анатоль Сахаруша1

Тры месяцы таму адбыўся моўны скандал у швейцарскім цягніку. Ці быў хто пакараны?14

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?23

15 метраў у дзень. Расійская армія ва Украіне ўстанавіла антырэкорд па тэмпах прасоўвання за 100 гадоў сучаснай гісторыі войнаў25

У Бабруйскім раёне замерзлую казулю сагрэлі старым паліто ФОТАФАКТ4

У Віцебску на продаж выставілі частку чыгуначнага вакзала

Гендырэктар СТБ расказаў, як на канале з'явіўся Пратасевіч, і заступіўся за Азаронка: Рыгор стаў мякчэйшы10

Дзевяцігадовая дачка Домрачавай і Б'ёрндалена заняла трэцяе месца на мінскіх спаборніцтвах «Снежнага снайпера»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў2

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць