Грамадства3131

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Ціханоўская падзякавала Зяленскаму за ягоную падтрымку дэмакратычнай Беларусі і за тое, што прынялі групу вызваленых палітвязняў.

Фота тут і далей: Офіс Ціханоўскай

У Вільні вечарам 25 студзеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў сустрэчу са Святланай Ціханоўскай.

Ціханоўская ад імя беларусаў выказала поўную падтрымку ўкраінскаму народу, які змагаецца за свабоду і адзначыла выключнае асабістае лідарства прэзідэнта Зяленскага, і падзякавала за моцную прамову на цырымоніі ўшанавання паўстанцаў 1863 году, паведаміла прэс-служба Ціханоўскай. 

@nashaniva Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Украінскі прэзідэнт запрасіў дэмакратычную лідарку наведаць Кіеў! #минсксейчас #беларусьсейчас #светланатихановская #тихановская #зеленский ♬ Manifestation - Perfect, so dystopian

Ціханоўская таксама падзякавала Зяленскаму за ягоную падтрымку дэмакратычнай Беларусі і за тое, што кіраўніцтва Украіны раздзяляе беларусаў і рэжым. Ціханоўская асобна згадала беларускіх добраахвотнікаў, валанцёраў, а таксама партызанаў, незаконна асуджаных за салідарнасць і падтрымку Украіны, а таксама беларусаў ва Украіне. Беларуская лідарка таксама асобна звярнула ўвагу на лёс палонных беларускіх добраахвотнікаў.

Падзякавала яна і за тое, што прынялі апошнюю групу вызваленых палітвязняў. Бакі абмеркавалі працэс вызваленняў, наступныя крокі і гатоўнасць Украіны аказваць падтрымку падобнага кшталту надалей.

Ціханоўская прапанавала прызначыць спецпасланніка па Беларусі, гэтак жа як гэта зрабілі шматлікія іншыя дэмакратычныя краіны. А таксама больш шчыльную супрацу з Місіяй дэмакратычных сілаў у Кіеве.

Таксама абмеркавалі візіт Ціханоўскай ва Украіну: Зяленскі запрасіў Ціханоўскую наведаць Кіеў.

Ціханоўская і Зяленскі таксама абмеркавалі санкцыйную палітыку, супольную стратэгію з еўрапейскімі і амерыканскімі партнёрамі, прыцягненне да адказнасці Лукашэнкі і памагатых рэжыму, у тым ліку — за вываз украінскіх дзяцей.

Ціханоўская падкрэсліла, што лёсы вольнай Беларусі і Украіны ўзаемазвязаныя, і што дэмсілы будуць радыя яшчэ больш шчыльнаму супрацоўніцтву з Украінай.

Каментары31

  • Дзе адказ Ц.?
    25.01.2026
    Зяленскі запрасіў Ціханоўскую наведаць Кіеў/
    І што яна адказала на яго прапанову?
  • super!
    25.01.2026
    Выдатная навіна і правільны выбар ОПУ пасля азнаямлення з пазіцыямі ўсіх актараў беларускай рэвалюцыі 2020-га. Падтрымка Украіны цяпер - галоўнае, бо літаральна вырашаецца лёс рэгіёну. Хто хістаецца, не вызначыўся па тэматыцы вайны, той застанецца на перыферыі.
    П.с. Пасля сёння ўсё высветлена канчаткова: гэта Зяленскі - мудры, а пуцін - х***о.
  • Ну
    25.01.2026
    Урэшце. Не прайшло і 5 гадоў...

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

«Прыйшло СМС: заплаціце 450 рублёў». Дзіцяці мінчука прыходзяць паведамленні пра чужыя даўгі1

Новы фронт іранскай вайны: хусіты пагражаюць пастаўкам нафты13

Новы інструмент узлому ставіць пад пагрозу мільёны айфонаў і айпадаў1

У Еўропе невядомыя скралі грузавік з 12 тонамі батончыкаў KitKat2

У Магілёве 17‑гадовы матацыкліст трапіў у рэанімацыю пасля сутыкнення з машынай ВІДЭА

На Блізкі Усход прыбыў дэсантны карабель з амерыканскімі марскімі пехацінцамі2

Орбан на перадвыбарчым мітынгу сарваўся і накрычаў на пратэстоўцаў3

Трамп хоча пазбавіць права голасу ў НАТА тыя краіны, якія трацяць на абарону менш за 5% ВУП12

Грошы беларуса 10 гадоў ляжалі ў банку на дэпазіце. Што з імі стала за гэты час?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць