Свет88

19‑гадовую інфлюэнсерку застрэлілі падчас пратэстаў у Іране

Іранскую блогерку і актывістку Дзіяну Бахадор, вядомую як Baby Rider, застрэлілі падчас пратэстаў у Іране. Яна любіла матацыклы, выконвала трукі, публічна з’яўлялася ў інтэрнэце без хіджаба і смела пратэставала супраць жорсткіх рэпрэсій іранскага рэжыму, піша BILD.

Інфлюэнсерку, па інфармацыі The Telegraph, забілі прадстаўнікі органаў бяспекі падчас нядаўніх пратэстаў у Іране.

Праваабарончыя арганізацыі кажуць пра прыцэльныя стрэлы, відавочцы — пра прымяненне цяжкай зброі. Меркавана, у яе патрапілі дзве кулі.

Яе цела перадалі сям’і толькі праз два дні. Незалежнага расследавання не праводзілася. Рэжым адхіляе абвінавачванні: іранскія дзяржаўныя СМІ заявілі пра аварыю на матацыкле. Інфлюэнсерка нібыта страціла кантроль над транспартным сродкам і ўрэзалася ў адбойнік.

Baby Rider адкрыта выступала супраць правілаў рэжыму мул і паказвалася ў сетцы без хіджаба. У яе было каля 200 тысяч падпісчыкаў у інстаграме.

Сям’я была вымушана правесці тайнае пахаванне і публічна заявіць, што адбыўся няшчасны выпадак.

Каментары8

  • Ёсік
    29.01.2026
    Вось чаму дыктатарскія рэжымы хаваюць праўду? Так клапоцяцца аб нервовай сістэме сваіх грамадзян? Застрэлілі, але сама ўляцела ў адбойнік. Незразумела, чаму ў Гомлі дом ледзь не склаўся, але загарэлася шафа і выбухнула паветрана-газавая сумесь. Хлусьлівыя манюкі.
  • Імя
    29.01.2026
    Ёсік, вы яшчэ спытайце, каму і навошта патрэбна "Міністэрства інфармацыі".
  • Ну
    29.01.2026
    НН, можа, хопіць у такіх выпадках прытрымлівацца палітычнай карэктнасці і пачаць называць рэчы сваімі імёнамі? Якія "ворганы бяспекі"? Карныя ворганы, ці дзяржаўныя забойцы.

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай6

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

Нягледзячы на маразы, пад Мінскам збіраюць ураджай спелых клубніц2

На пажары ў Гродне, дзе загінулі тры чалавекі, яшчэ пяцярых уратавалі

Украінка са Славянска перапахавала мужа, каб яго магіла не апынулася пад акупацыяй5

На слуханнях КР Пракоп'еў высвятляў, чаму Ціханоўская села там, дзе села63

У Японіі папулярны фестываль адмянілі з-за наплыву турыстаў

Ганна Каралёва фінішавала ў лыжным скіятлоне на 34‑м месцы3

Зяленскі: Беларусь уцягваюць у вайну. Гэта будзе вялікая трагедыя37

У расійскай Уфе невядомы з нажом напаў у інтэрнаце на студэнтаў, параненыя шэсць чалавек1

На пажары ў Гродне загінулі тры чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай6

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць