«Ні слова па-расейску». На ўчарашняй сустрэчы Ціханоўская і Зяленскі гаварылі кожны на сваёй мове
Падчас учорашняй сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім Святлана Ціханоўская размаўляла па-беларуску, а ён — па-ўкраінску. «Ні слова па-расейску», — расказаў «Еўрарадыё» пра дэталі сустрэчы дарадца лідаркі дэмсілаў па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі.

«Ціханоўская прызналася, што часам дзе-нідзе выкарыстоўвае ўкраінскія словы, размаўляючы па-беларуску. Прэзідэнт Украіны адказаў: «Будь ласка! Використовуйте!», — згадвае Кучынскі.
Таксама ён падзяліўся іншымі падрабязнасцямі сустрэчы:
«Святлана Ціханоўская выказала поўную падтрымку Украіны. Яна падзякавала Зяленскаму за праграмны выступ у Вільні, дзе былі ясна расстаўленыя акцэнты: Лукашэнка — генерал-губернатар, васал пры Пуціне.
Таксама абмяркоўвалі працэс вызвалення палітвязняў, у якім важную ролю адыграла каманда Зяленскага. І тут прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што ён гатовы аказваць такога кшталту дапамогу і надалей.
Гаварылі пра важнасць супольнай стратэгіі ў дачыненні да Лукашэнкі. Пра нашую місію ва Украіне. Мы спадзяемся, хто хутка будзе прызначаны новы спецпрадстаўнік Украіны па Беларусі.
Важны меседж, які даў Зяленскі — ён і яго каманда, урад аддзяляюць рэжым Лукашэнкі ад людзей. Мы вельмі пазітыўна ацэньваем сустрэчу. З Банкавай цяпер вельмі добры кантакт».
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары