Выбары-20202222

Дзмітрыеў: Давайце зробім усё, што ад нас залежыць, каб у Беларусі быў новы прэзідэнт

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта кандыдат у прэзідэнты Андрэй Дзмітрыеў заявіў у выступе на Першым нацыянальным канале радыё. Ён выступаў па-беларуску.

«Беларусі патрэбны новы прэзідэнт, у выпадку перамогі, я прызначу новыя выбары», — сказаў ён.

«Абсалютная большасць беларусаў хочуць новага прэзідэнта. У мяне трое дзяцей, і я бачу, як шмат моладзі з'язджае. Гэта вельмі горка і прыкра. Адна бабуля сказала мне, раней мае дзеці прыязджалі на лета, а цяпер я бачу іх па скайпе. Так не павінна быць».

Дзмітрыеў таксама звярнуў увагу, што адна з вялікіх праблем — гэты чыноўнікі. «Чыноўнікі павінны працаваць на чалавека».

Ён нагадаў, што ў 2015 годзе Таццяна Караткевіч, якая балаціравалася ў прэзідэнты, заявіла, што «Лукашэнка стаміўся, яму час сыходзіць».

«Лукашэнка застаўся, і мы страцілі пяць гадоў. Замест развіцця і рэформ атрымалі стагнацыю з вечнай паказухай, ворагаў сярод сваіх грамадзян і безадказную палітыку падчас каранавіруса.

Таму так важныя нам гэтыя выбары. Калі Лукашэнку ёсць куды пайсці на адпачынак, то нам няма куды сыходзіць. Яшчэ пяць гадоў, як цяпер, могуць абярнуцца катастрофай. У нас спрабуюць выбіць глебу з-пад ног, ва ўсіх тых, хто хоча перамен, нас не жадаюць заўважаць і заўважаць наш выбар. Гэтая кампанія стала ўжо нібы супрацьстаяннем, а не выбарамі. Па колькасці затрыманняў — сёння больш за 700 — ціскам на апанентаў, членаў іх каманд, блогераў, палітыкі сядзяць у турмах, абмежаваныя месцы агітацыі.

«Многія глядзяць на гэта і ўжо хочуць махнуць рукой, не пайсці галасаваць — гэтага ад нас і дамагаецца ўлада. Мы не павінны здавацца, мы павінны ісці наперад. Давайце разам у згодзе аб'ядноўвацца. Я заклікаю членаў ЦВК і ўчастковых камісій лічыць сумленна», — сказаў Дзмітрыеў.

«Адпусціце палітзвязняў, вярніце іх у сем'і. Беларусы талерантныя, мы ўмеем жыць у згодзе.

Дзмітрыеў назваў 10 крокаў, якія ён зробіць, калі яго абяруць прэзідэнтам:

— пераходны ўрад з альтэрнатыўнымі кандыдатамі, мы правядзем цягам года новыя выбары,

— максімум два тэрміны на пасадзе прэзідэнта, важны падзел уладаў,

— адмяніць кантрактную сістэму, ніякіх кароткатэрміновых кантрактаў,

— сярэдняя пенсія не менш за 60% ад сярэдняга заробку, людзі сумленна працавалі, ім трэба забяспечыць годнае жыццё,

— рэфармаваць прамысловыя прадпрыемствы. Грошы трэба ўкладаць у людзей. Калі будзем скарачаць работнікаў, то будзем плаціць 2/3 заробку на шэсць месяцаў,

— падтрымка малога і сярэдняга бізнэсу ў малых гарадках,

— скароцім колькасць чыноўнікаў і правяральшчыкаў. Правядзём публічныя праверкі на прадмет кумаўства,

— прадаць большасць рэзідэнцый прэзідэнта. Каралева Брытаніі не мае столькі рэзідэнцый. А калі ездзіш па краіне, можна спыніцца і ў гатэлі.

— Дзмітрыеў звярнуў увагу на неабходнасць добрага абсталявання раённых бальніц. У Віцебскай вобласці людзі ездзяць рабіць МРТ у Смаленск. Ён выказаў засцярогу, што праз нейкі час Беларусь сутыкнецца з «белай эміграцыяй», калі будуць з'язджаць людзі ў белых халатах.

— вызваліць настаўніка ад непатрэбных клопатаў. Настаўнік павінен вучыць, а не збіраць грошы і афармляць падпіску. Не — паборам.

«Мы пабудуем краіну, дзе ніхто не будзе хаміць вам, дзе не будуць маніць вам», — сказаў Дзмітрыеў.

«Улада павінна мяняцца. Але мяняцца мірна, праз выбары. Павінен быць конкурс на пасаду».

«Давайце зробім усё, што ад нас залежыць, каб у Беларусі быў новы прэзідэнт. Я адпрацую тэрмін на пасадзе і буду потым спакойна глядзець у вочы людзям, ходзячы па вуліцах».

Заўтра ў 18.30 Дзмітрыеў выступіць на тэлеканале «Беларусь-1»

Каментары22

Цяпер чытаюць

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы4

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак15

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя2

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць