Грамадства66

Інсталяцыю са спецназаўскімі шчытамі знялі з Трыенале сучаснага мастацтва

Фота: belaoki.by

Пра гэта напісаў у фэйсбуку яе аўтар, мастак Сяргей Белавокі, сябра Беларускага саюза мастакоў і лаўрэат Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва—2017.

«Сёння я вымушаны выступаць у неўласцівай для сябе ролі і пісаць гэты тэкст, таму што мяне, як мастака, пазбавілі права свабоднага выказвання, — адзначае Белавокі. 

22 ліпеня ў Палацы мастацтваў пачынаецца выстава «Трыенале сучаснага мастацтва» па выніках рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва» у 2019-2020 гг. Па выніках галасавання сябраў адборачнай камісіі, мая мастацкая праца «Вітраж-АТ» была адабраная ў шортліст конкурсу ў намінацыі «Актуальнае мастацтва» для прадстаўлення на выставе.

Аднак за некалькі дзён да адкрыцця дырэкцыя конкурсу папрасіла мяне добраахвотна зняць працу, «каб пазбегнуць магчымых правакацый!», на што я адказаў катэгарычнай адмовай.

У выніку арганізатары выставы знялі маю працу з конкурсу з фармулёўкай: «Ваша праца на трыенале сучаснага мастацтва была прадстаўленая не ў поўным аб'ёме (у частцы адсутнасці камянёў як элемента твора)».

Гэтым лістом я хачу выказаць сваё абурэнне і нязгоду з неправамернымі дзеяннямі дырэкцыі Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва», якая вяртае эпоху цэнзуры ў беларускае выяўленчае мастацтва, і груба парушае артыкул 51 Канстытуцыі, які гарантуе свабоду мастацкай, навуковай, тэхнічнай творчасці.

І яшчэ я хачу папрасіць усіх неабыякавых творчых людзей, людзей мастацтва, не заставацца ўбаку, не маўчаць, і выказацца па факце парушэння права на свабоду творчасці.

Бо, па вялікім рахунку, гаворка ідзе не аб адной працы канкрэтнага мастака, гаворка - аб становішчы беларускага мастацтва, аб ушчамленні нашага права на свабоду творчага выказвання», — піша мастак.

Яго інсталяцыя «Вітраж-АТ» уяўляе сабой «шэраг люстраных аб'ектаў, якія ўвасабляюць сабой дакладную копію супрацьударнага шчыта Вітраж-АТ, выкананага ў маштабе 1:1.

Як адзначаецца ў апісанні твора, «Вітраж-АТ - шчыт супрацьударны, прызначаны для выкарыстання спецпадраздзяленнямі розных праваахоўных органаў. Выкарыстоўваецца для абароны ад удараў камянямі, палкамі, кувалдай, молатам і іншай «зброяй» пралетарыяту.

Глядач, убачыўшы ў шэрагу люстраных шчытоў сваё адлюстраванне, можа уявіць сябе як удзельніка пратэстнага руху ў проціпастаўленні ланцугу байцоў спецпадраздзяленняў.

На адкрыцці праекта, праходзіў перфоманс, падчас якога глядач станавіўся творцам, трансфармуючы/разбіваючы аб'екты з першапачатковага стану - «супрацьударнага шчыта Вітраж-АТ» у «Вітраж» - як твор манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (з дапамогай удару камяня па люстэрку).

Вітраж - від манументальнага мастацтва, твор выяўленчага дэкаратыўнага мастацтва са шкла і/або люстэрка, набранага з невялікіх кавалачкаў матэрыялу.

Аднак, бачыць сваё адлюстраванне ў разбітым люстэрку або разбіваць люстэрка, — па традыцыйных вераваннях усіх народаў свету, - прарочаць чалавеку гора і бедствы».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус4

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Усе навіны →
Усе навіны

«Кожны дзень — як месяц»: іранцы апісваюць жыццё на фоне авіяўдараў ЗША і Ізраіля1

Аргазм: што норма, а што не норма8

Пуцін намякнуў, што можа сам перастаць пастаўляць Еўропе газ проста цяпер10

Пуцін аддаў Венгрыі двух украінскіх палонных з венгерскім грамадзянствам. МЗС Украіны: Гэта цынічны піяр2

Беларускія дранікі будуць прэтэндаваць на спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА2

Apple выпусціла новы макбук усяго за 600 даляраў3

Пад Рэчыцай пачалі рамонт моста праз Дняпро, часткова закрытага больш за 20 гадоў

Завабліваць аўдыторыю ў расійскі месенджар Max пачалі і раёнкі4

У трох усходніх абласцях істотна павялічылі хуткасць мабільнага інтэрнэту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус4

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць