Свет11

З вядомага курорта ў В'етнаме эвакуююць 80 тысяч турыстаў: там знайшлі небяспечны від каранавіруса

Triplook

У в'етнамскім Данангу — буйным горадзе і адным з галоўных курортаў краіны — зафіксавалі лакальную ўспышку каранавіруса. Гаворка ідзе аб распаўсюдзе новага, больш заразнага тыпу каранавіруса SARS-COV-2, гаворыцца ў паведамленні на ўрадавым партале.

У сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса з Дананга было вырашана эвакуяваць турыстаў, піша РБК. Усяго эвакуацыі падлягаюць каля 80 тыс. чалавек. Уезд у В'етнам замежным турыстаў забаронены з вясны, таму ў асноўным у горадзе цяпер знаходзяцца турысты з іншых рэгіёнаў В'етнама. Іх будуць вывозіць у родныя рэгіёны спецыяльнымі авіярэйсамі, і пасля прыбыцця яны павінны прайсці двухтыднёвы каранцін і паведаміць пра стан свайго здароўя ўладам.

За апошнія суткі ў Данангу і яго ваколіцах выявілі чатыры выпадкі заражэння каранавірусам. Гэта досыць вялікая колькасць для краіны, у якой з пачатку эпідэміі, паводле звестак Універсітэта Джонса Хопкінса, было выяўлена толькі 420 выпадкаў заражэння. Як адзначае The Guardian, успышка ў Данангу — гэта першы зафіксаваны выпадак распаўсюджвання віруса ў краіне з красавіка.

З чатырох заражаных двое знаходзяцца ў цяжкім стане, і ім патрабуюцца апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх.

У Данангу зноў уводзіцца рэжым сацыяльнага дыстанцыявання. У горадзе адмяняюцца ўсе спартыўныя, культурныя і рэлігійныя мерапрыемствы. Жыхарам горада забаронена збірацца ў грамадскіх месцах групамі больш за 30 чалавек.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы48

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Антон Ятусевіч1

Каля мінскай ратушы заўважылі вельмі высокі сумёт ВІДЭА

Памерлы ў Мінску мужчына не быў замецены снегам

Прэм'ерка Італіі заявіла пра неабходнасць размаўляць з Расіяй7

Найлепшы архівіст Беларусі — 2020 аднойчы данёс на суседзяў. У 2025‑м яго самога асудзілі за палітыку11

Памянялі камандуючага Сіл спецыяльных аперацый

З 2022 года Расія страціла забітымі 19 генералаў5

У Польшчы выдалі падручнік для вывучэння беларускай мовы як замежнай. Ён пасуе і для саманавучання1

НАСА пазапланава вяртае на Зямлю чатырох астранаўтаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы48

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць