Грамадства1313

Ціханоўская — рабочым: Не вядзіцеся на запалохванні, нашы мэты простыя

Святлана Ціханоўская запісала відэазварот, адрасаваны рабочым.

«Дарагія мае беларусы, працаўнікі «Беларуськалія», «МТЗ», «Гродна Азота» і іншых прадпрыемстваў! Вы — сімвал новай, свабоднай Беларусі, — кажа яна. 

Мы — мірная, працавітая нацыя. Мы — сіла, якая можа змяніць і ўжо мяняе будучыню нашай краіны. Краіны, якую ён хоча ў нас скрасці. Як ён ужо скраў наш выбар і знявечыў нашых братоў, сясцёр, мужоў, дзяцей. Каб спыніць гэта сваволле, мы павінны аб'яднацца.

Вы запалохалі дыктатуру. Яна дрыжыць ад страху перад вамі, вашай сілай і мужнасцю. Таму сёння вы адчуваеце велізарны ціск. Таму падвяргаецеся пагрозам, — кажа Ціханоўская. 

Забастоўкі заціснулі дыктатуру ў кут. Паранілі яе ў самае сэрца, таму зараз вас усімі спосабамі спрабуюць падзяліць і пасварыць. Бо калі мы будзем усе разам - у гэтага рэжыму не застанецца ніводнага шанцу.

Забастоўкі — гэта абсалютна легальная і магутная зброя супраць рэжыму. Яны гэта ведаюць. І таму Вас запалохваюць.

Пакіньце страх дыктатуры. Памятайце — вы не адны. З вамі — уся Беларусь. У фонды падтрымкі ўжо ахвяраваныя мільёны, каб дапамагчы вам вытрымаць ціск і не зламацца пад пагрозамі.

Будучыня Беларусі, а значыць, і будучыня нашых дзяцей залежыць цяпер ад вашага адзінства і вашай рашучасці. Таму я прашу вас: працягвайце і пашырайце забастоўкі. Не вядзіцеся на запалохванні. Яднайцеся. Мы прымусім уладу, што зачынілася ў сваіх палацах, пачуць нашы галасы, якія яна ў нас скрала.

Нашы мэты простыя — спыніць гвалт, вызваліць палітычных зняволеных, правесці празрыстыя, свабодныя і сумленныя выбары.

Разам мы сіла. Сіла, перад якой не ўстаіць ніякая дыктатура», — адзначыла Ціханоўская.

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі21

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Усе навіны →
Усе навіны

77‑гадовы кіроўца электраскутара трапіў пад аўтамабіль у Мінску

За палітыку асудзілі Мікіту Беражкова, былога прэс-аташэ хакейнага «Дынама» і сына экс-рэдактара «Прэсбола»

«Мінсктранс» назваў прычыны праблем з тралейбусамі3

Адваката Аляксея Кероля асудзілі па палітычнай крыміналцы2

У цягніку Віцебск—Мінск п'яны пасажыр ударыў спадарожніка нажом у шыю1

Памёр расійскі пісьменнік Рой Мядзведзеў2

Мацкевіч — Пракоп’еву: Ціханоўскі — таксама індывідуальны гулец, сышліся дзве адзіноты. У вас абодвух нічога не атрымаецца25

Галоўны апанент Орбана прызнаўся, што ўляпаўся ў сэкс-скандал. «Класічны кампрамат расійскага тыпу»28

Вяртаецца сцюжа. Месцамі да мінус 24°С

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі21

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць