Грамадства44

Новыя суды, ператрусы, затрыманні: Мінск, Гродна, Добруш, Баранавічы, Віцебск, Салігорск, Бяроза, Жодзіна, Масты…

Затрыманне на Плошчы Незалежнасці ў Мінску. Фота: Tut.by.

У Мінску і іншых гарадах Беларусі 26 жніўня працягваюцца затрыманні ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту, пройдуць суды над затрыманымі напярэдадні грамадзянамі, паведамляюць праваабаронцы.

Учора ў Мінску адміністрацыйным арыштам быў пакараны Ягор Літвінка за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Быў затрыманы 24 жніўня, змешчаны ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на 7 сутак.

Старшыні страйкавага камітэта Мінскага завода колавых цягачоў Аляксандру Лаўрыновічу далі 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта паведаміў яго адвакат.

— Яго абвінавачваюць паводле часткі 1 і 2 артыкула 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Гэта за ўдзел у мітынгу 23 жніўня і за тое, што ён на тэрыторыі завода збіраў подпісы і праводзіў незаконныя сходы, — распавядае адвакат. — Цяпер ён знаходзіцца на Акрэсціна.

Вечарам супрацоўнікі АМАПа жорстка разагналі ўдзельнікаў акцыі пратэсту. Частку людзей — каля ста чалавек - - гвалтоўна ўтрымлівалі ў Чырвоным касцёле. Праваабаронцам паступае інфармацыя пра затрыманых. Пакуль вядома пра некалькіх пратэстоўцаў.

Спіс затрыманых на плошчы Незалежнасці:

Антон Уласенка;

Антон Шыбанаў;

Аляксандр Байбак;

Аляксей Супранюк;

Антон Шаўлікаў;

Андрэй Емяльянаў;

Павел Каваленка;

Павел Дзенісовіч;

Арцём Лысакоўскі;

Артём Святаслававіч;

Дзяніс Сачышын;

Глеб Рэут;

Ігнат Кірэеў,  20.12.1988 нараджэння.

Паведамляецца, што затрыманых даставілі ў РУУС Савецкага раёна Мінска.

На некаторы час у Мінску блакаваўся інтэрнэт па загадзе ўладаў.

Суд Першамайскага раёна Мінска

Затрыманыя 25 жніўня каля плошчы Незалежнасці ў Мінску Іван Цуранаў і Аляксей Сарычаў атрымалі 8 і 10 сутак арышту адпаведна. 

Суд Маскоўскага раёна Мінска

Справу Г. Валчэцкага разглядае суддзя Т. Мотыль. Суд па скайпе. 25 жніўня прымаў удзел у несанкцыянаваным мітынгу ў Мінску (арт 23.34 КаАП). Віну прызнае. Пастанова — 8 сутак арышту.

Таксама ў гэтым судзе разглядаюцца адміністрацыйныя справы Ігара Сінкаўца, Георгія Пяшчанскага, А. Ісачанка, Я. Кожыча і А. Бродскага.

Справу Георгія Пяшчанскага, іераманаха мужчынскага Спаса-Праабражэнскага манастыра, разглядаў суддзя С. Кацэр. А 17:00 Пяшчанскі выехаў з кляштара, а 19:00 зайшоў у фірму па продажы квіткоў, пайшоў чакаць аўтобус, які павінен прыйсці а 22:00. Прыйшоў да аўтобуса ў 21:50. У аўтобус заскочылі хлопцы і схапілі яго. Прывезлі ў Маскоўскі РУУС. Пастанова - 7 сутак арышту.

Суддзя Малашэнка разглядала справу Яна Кожыча. Пастанова - 9 сутак арышту.

Суд Савецкага раёна Мінска

Прызначаны разгляд справы Ігара Абрубава, затрыманага ў Мінску 25 жніўня.

Салігорск

У Салігорску раніцай 26 жніўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі праваабаронцу БХК Леаніда Мархотку. Людзі ў цывільным чакалі яго на вуліцы, схапілі, пасадзілі ў аўтамабіль і звезлі ў невядомым накірунку. Стала вядома, што на Мархотку склалі пратакол за нібыта парушэнне парадку правядзення мітынгу (арт. 23.34 ч. 1) і адпусцілі да суда. Суд адбудзецца сёння ў 14:15. Пасяджэнне адкрытае, усе жадаючыя могуць яго наведаць і падтрымаць Леаніда. Па словах Мархоткі, пры затрыманні міліцыя паводзіла сябе вельмі карэктна. Пастанова - штраф 25 базавых велічынь.

Гродна

У Горадні за ўдел у «незаконным масавым мерапрыемстве» 26 жніўня асуджаны да выплаты штрафу ў памеры 135 рублёў сябра Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Яўген Дудкін. Ягоныя калегі Дзьмітрый Садоўскі і Леанід Дзіскавец аштрафаваныя на 270 рублёў кожны, Васіль Кананчук на 675 рублёў, паведамляе Радыё Свабода.

Грамадскага актывіста, сябра БХД Сяргея Верамеенку выклікалі на допыт у якасці сведкі ў мясцовае ўпраўленне Следчага камітэта для «правядзення следчых і працэсуальных дзеянняў».

Як стала вядома Hrodna.life 25 і 26 жніўня ў праваахоўныя органы ў якасці сведак выклікалі некалькі чалавек: Сяргей Верамеенка, у краме якога 25 жніўня быў ператрус; Уладзімір Пруднікаў, Дзяніс Швыркін, Ульяна Ляскевіч, Дзмітрый Бандарчук, Ежы Грыгенча, а таксама журналісты Аляксей Кайрыс, Ігар Рэмзік і Сяргей Людкевіч. 27 жніўня з’явіцца ў Следчы камітэт павінен таксама Сяргей Вялічка.

Справа заведзена паводле артыкула 342 КК Беларусі — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх». Яго расследуе Следчы камітэт па Гродзенскай вобласці.

Віцебск

Сёння ў Віцебску ў раёне гадзіны дня на праспекце Будаўнікоў былі гвалтоўна затрыманыя трое ўдзельнікаў Ланцугу салідарнасці. Аднаго з іх клічуць Андрэй Вячаслававіч Дробышаў. Прозвішчы яшчэ двух — невядомыя.

Масты

Сёння каля 9 ранку ў Мастах у кватэру Віктара Царыкевіча прыйшлі з вобшукам супрацоўнікі міліцыі, пасля чаго яго забралі ў мясцовы РАУС.

Жодзіна

У Жодзінскім гарадскім судзе разглядаецца адміністрацыйная справа ўдзельніка акцыі пратэсту Андрэя Грабко.

У другой палове дня ў Жодзіна затрымалі Дзмітрыя і Юлію Крупу (муж і жонка).

Баранавічы

У доме Тамары Патоцкай (давераная асоба Святланы Ціханоўскай) зараз праводзіцца ператрус, паведамляе яе муж. Сама Тамара адсутнічае, у дачыненні да яе суддзя выносіла прывод у міліцыю ў рамках арт.17.1 КаАП.

Добруш

Тут сёння быў затрыманы ўдзельнік учарашняй акцыі пратэсту Станіслаў Мазачаў. Яго даставілі ў мясцовы РАУС, верагодна для складання пратаколу. 

У Ваўкавыску затрыманы Аляксандр Навасад. Падстава — удзел учора ў мітынгу.

Бяроза

Бярозаўскія міліцыянты склалі сёння пратакол адміністрацыйнага правапарушэння па арт 23. 34 КаАП РБ на журналістку Тамару Шчапёткіну, зрабіўшы яе арганізатарам і ўдзельніцай Марша ў памяць закатаваных, які адбыўся ў Бярозе 23 жніўня. Пра пратакол журналістка даведалася, калі ішла па горадзе, дзе яе дагналі міліцыянты і прапанавалі падпісаць пратакол.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі6

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп назваў адзіны козыр, які ёсць у Зяленскага ў супрацьстаянні з Расіяй9

Вальфовіч: У Беларусі венесуэльскі сцэнарый немагчымы, бо сілавікі не маюць права здрадзіць Лукашэнку41

Адзенне дзяўчыны, знойдзенай у Сляпянцы, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай — дачкі дырэктара буйнога агракомплексу4

У Мінску зноў выстраілася вялікая чарга. Па што гэтым разам?4

Расійскія сістэмы СПА падчас аперацыі ЗША ў Венесуэле аказаліся ні да чаго не прыдатнымі9

Пятая частка піва, спажыванага ў свеце, прыпадае на Кітай

Малады ксёндз беларусізаваў парафію на радзіме Францішка Багушэвіча9

Ці можа пасажыр патрабаваць кампенсацыі, калі транспарт спазніўся праз завіруху?1

Ва Уроцлаве на вакзале затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі6

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць