Спорт

«Крумкачы» пералічаць выручку ад білетаў сённяшняга матча з «Дынама» пацярпелым ад гвалту суайчыннікам

Крумкачы

Сёння «Крумкачы» згуляюць матч Кубка Беларусі па футболе супраць мінскага «Дынама». Гульня пройдзе на поле комплекса «Алімпійскі», што па адрасе Сурганава, 2а, і пачнецца а 16:00. Матч пройдзе з гледачамі. Калі не адменяць, вядома.

Нагадаем, што ў нядзелю Беларусь абляцела жудасная гісторыя затрымання двух гульцоў «Крумкачоў» Сяргея Казекі і Паўла Расколькі ў цэнтры горада падчас акцыі пратэсту. Яны былі збітыя і затрыманыя. Толькі шырокі розгалас і абурэнне дазволілі вызваліць хлопцаў, у другой палове дня панядзелка яны выйшлі на волю, а крымінальная справа ў дачыненні да іх спынена.

Клуб сустрэўся з неверагоднай хваляй салідарнасці, атрымаўшы вялікую колькасць цёплых слоў і прапаноў дапамогі.

«Гэты факт яшчэ раз пацвярджае, які ж цудоўны і дружны беларускі народ! Толькі дзякуючы вам каманда ўпэўнена выйдзе на поле змагацца да апошняй хвіліны матча, нягледзячы на сур’ёзныя перашкоды, — гаворыцца ў заяве «Крумкачоў». — Мы чакаем усіх, хто мае жаданне пазаўзець за нашых хлопцаў і наблізіць каманду да мары. Давайце запоўнім трыбуны «Алімпійскага» і пакажам, якую падтрымку мае самая народная каманда краіны! Але гэта яшчэ не ўсё.

Сродкі ад продажу квіткоў на матч «Крумкачы» — «Дынама-Мінск» мы адправім на дапамогу пацярпелым ад гвалту суайчыннікам. Такім чынам, наведваючы матч, вы зробіце адразу дзве вельмі добрыя справы! Мы вас вельмі любім і чакаем на стадыёне!»

Нагадаем, што «Крумкачы» раней выступілі супраць гвалту, выйшаўшы на адзін з матчаў у майках «Мы — з народам». Федэрацыя футбола дала клубу за гэта папярэджанне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію7

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускі не атрымалася прачытаць верш у падручніку для 2‑га класа. Ёй накідалі тысячы каментароў26

У ААЭ аднаўляюць палёты з аэрапортаў

Міністр абароны ЗША запэўніў, што ў «бясконцую вайну» аперацыя супраць Ірана не ператворыцца3

Для беларускіх турыстаў, якія знаходзяцца на Блізкім Усходзе, выдалі інструкцыю3

Трамп расказаў, што для яго стала найбольшай неспадзяванкай пасля ўдараў па Іране4

Францыя размесціць самалёты з ядзернай зброяй у Польшчы7

Мабільныя аператары далі бясплатны роўмінг для беларусаў, якія затрымаліся на Блізкім Усходзе

У Тэгеране ў выніку ўдараў пацярпеў помнік з сусветнага спісу спадчыны ЮНЕСКА3

Як сям’я Вані Сцяцэнкі перажывае ўдары дронаў па Дубаі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію7

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць