Грамадства1616

БТ паказала «беларуса», які падтрымлівае Лукашэнку. Ён аказаўся членам КПРФ з Масквы

У навінах на БТ-1 выйшаў сюжэт пра акцыю ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, што адбылася вечарам 8 верасня. Адзін з «неабыякавых беларусаў» аказаўся грамадзянінам Расіі, адзначае reform.by.

Некалькі дзясяткаў чалавек пад чырвона-зялёным сцягам, а таксама пад чырвонымі і чорна-аранжавымі сцягамі НОД прайшлі вечарам ад плошчы Перамогі да плошчы Незалежнасці. Міліцыя ніяк не перашкаджала шэсцю.

Адным з герояў рэпартажу стаў мужчына з бародкай.

«Вось я кажу, што такія людзі, якія маніпулююца заходнімі каналамі, тэлэграмамі, за ўсё добрае, супраць усяго дрэннага. Але гэта проста глупства і балбатня. А калі пакапацца глыбей — я ездзіў да іх на мітынгі апазіцыйныя. Пытаўся ў іх «А што вы хочаце?» Яны кажуць «А мы не ведаем, мы проста прыйшлі за каханне, за мір». Так? А што за гэтым хаваецца, незразумела. Лукашэнка даў свабоду такую, якую не даў ніхто ў свеце свабоду. А яны хочуць яшчэ большую свабоду. Якую, яны самі не разумеюць», — распавёў на камеру мужчына.

Мужчына — грамадзянін Расіі і не мае ніякага дачынення да нашай краіны. Яго завуць Антон Тарасаў, ён жыве ў Маскве, з'яўляецца сябрам КПРФ і нават спрабаваў стаць дэпутатам Дзярждумы Расіі. Цяпер вядзе блог на Youtube.

Тарасаў у сваім фэйсбуку не хавае, што быў на мітынгу і даваў каментар БТ: «Сказана было многа, пакінулі гэта», — піша ён.

Тарасаў, мяркуючы па яго сацыяльных сетках, знаходзіцца ў Беларусі як мінімум з 19 жніўня. Ён удзельнічаў у акцыях за Лукашэнку ў Наваполацку. 

Каментары16

Цяпер чытаюць

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Усе навіны →
Усе навіны

Праваслаўнага блогера, «героя СВА», пасадзілі на 15 гадоў за згвалтаванне чацвёртакласніцы7

У Нарвегіі сына кронпрынцэсы затрымалі перад судом па справе аб сэксуальным гвалце. А сама прынцэса сябравала з Эпштэйнам5

Беларусы заўважылі на небе адразу чатыры Месяцы ФОТАФАКТ1

Ізраільская авіякампанія, якая заяўляла пра аднаўленне палётаў у Мінск, перадумала гэта рабіць5

У гурта Relikt выйшаў новы альбом Ramantyzm1

Каму верыць: прагнозам ці свайму тэрмометру? Спыталі ў адмыслоўца3

Беларускія навукоўцы аднавілі аблічча дзяўчыны, якая жыла пад Мінскам 500 гадоў таму. Вось як яна выглядала19

У матчы чэмпіянату Італіі фанат гасцей шпурнуў петарду на поле. Галкіпера аглушыла, фанату адарвала некалькі пальцаў

Севярынец спрадасць унікальныя календары са сваімі турэмнымі малюнкамі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць