Свет

СМІ апублікавалі звесткі фінразведкі ЗША аб рахунках алігархаў з атачэння Пуціна ў амерыканскіх банках

Міжнародны расследавальны праект журналістаў «Касандра», якім займаюцца 110 медыя з 88 краін, у тым ліку ICIJ, BuzzFeed, OCCRP, апублікаваў вынікі вывучэння сакрэтных дакументаў фінансавай разведкі ЗША (FinCEN), піша rbc.ru.

Алег Дзерыпаска. Фота: Вікіпедыя

У спісе фінансавых аперацый, якія прыцягнулі ўвагу FinCEN, апынуліся тыя, у якіх, паводле звестак установы, фігуруюць расіяне. Сярод іх ICIJ называе прадпрымальнікаў Алега Дзерыпаску, Аркадзя і Барыса Ратэнбергаў, экс-кіраўніка адміністрацыі Барыса Ельцына і дарадцу прэзідэнта Валянціна Юмашава, а таксама віяланчэліста і блізкага знаёмага Уладзіміра Пуціна Сяргея Ралдугіна.

Як сцвярджаюць журналісты, якія вывучылі дакументы, у кастрычніку 2010 звязаная з Ралдугіным кампанія Sandalwood Continental атрымала $830 тыс. даляраў ад кіпрскай Dulston Ventures. У прызначэнні плацяжу паказвалася, што гэта плата за працяг дамовы пазыкі. Dulston Ventures значыцца ў спісе афіляваных асоб некалькіх расійскіх кампаній, якія ўваходзяць у «Севергрупп» Аляксея Мардашова.

Дарадца прэзідэнта на грамадскіх пачатках Валянцін Юмашаў, як сцвярджаюць журналісты, атрымаў $6 млн ад кампаніі Epion Holdings Limited з Брытанскіх Віргінскіх выспаў. Гэтая кампанія, згодна са звесткамі даследчыкаў, належыць мільярдэру Алішэру Усманаву.

Браты Ратэнбэргі, як адзначае «Бі-бі-сі», што ўдзельнічае ў расследаванні, нягледзячы на санкцыі, праводзілі міжнародныя разлікі праз лонданскі банк Barclays. Так, да прыкладу, Аркадзь Ратэнбэрг здолеў перавесці $7,5 млн пры куплі карціны Рэнэ Магрыта La Poitrine. На гэта ўжо звярталі ўвагу ў Сенаце ЗША, прадстаўнік бізнэсоўца тады заявіў, што здзелка была законная.

Паводле звестак FinCEN, амерыканская холдынгавая кампанія Bank of New York Mellon перавяла з 1997 па 2016 транзакцый на суму больш за $1,3 млрд, «звязаных з Алегам Дзерыпаскам». Праз Deutsche Bank, сцвярджаюць следчыя, у перыяд з 2003 па 2017 год было здзейснена яшчэ больш транзакцый у інтарэсах Дзерыпаскі — на суму ў $11 млрд.

База звестак ICIJ, складзеная са справаздач FinCEN, змяшчае інфармацыю аб 3810 патэнцыйна падазроных транзакцый, у якіх удзельнічалі расійскія банкі. У гэтых транзакцыях расійскія банкі атрымалі $7,28 млрд, а адправілі $3,50 млрд. Самым актыўным замежным контрагентам расійскіх банкаў быў Bank of New York Mellon (2992 транзакцыі).

Каментары

Цяпер чытаюць

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі53

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Усе навіны →
Усе навіны

«Галоўны я»: Трамп назваў групу чыноўнікаў ЗША, якія будуць кіраваць Венесуэлай17

Пасол Беларусі ў Расіі расказаў пра дамоўленасці з газам

Серыял «Pluribus» — самы няправільны постапакаліпсіс ці нешта большае? Расказваем пра смелы мысленчы эксперымент на ТБ14

У Трампа адмовіліся выключаць варыянт ваеннага захопу Грэнландыі6

Хто такая Дэлсі Радрыгес, што заняла месца Мадура. Марыянетка Трампа ці абаронца Венесуэлы?2

Пакуль свет засяроджаны на інфляцыі і войнах, у Паўднёвай Карэі новы вораг — выпадзенне валасоў4

Папулярная расійская блогерка памерла пасля касметалагічнай аперацыі8

Джо Байдэн выслужыў пенсію большую, чым заробак у Трампа6

Відэа навагодняй дыскатэкі з вясковага клуба на Гомельшчыне ўзарвала тыкток. Што там незвычайнага?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі53

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць