Грамадства11

Загадчыцы літаратурнага аддзела Магілёўскага драмтэатра Вользе Семчанка далі сем сутак арышту

Група падтрымкі Вольгі Семчанка каля суда

У Магілёве асудзілі на сем дзён арышту загадчыцу літаратурна-драматычнага аддзела мясцовага драмтэатра Вольгу Семчанку, піша Радыё Свабода.

Трое з іх 33-гадовая жанчына ўжо адбыла ў ізалятары да суду. На разгляд справы яе не прывезьлі. Адміністрацыйны працэс у Ленінскім судзе праходзіў праз скайп.

Тыя, хто прыйшоў падтрымаць абвінавачаную, адрэагавалі на вырак судзьдзі Тацяны Касьцюк воклічам «Ганьба».

Вольгу Семчанку прызналі вінаватай ва ўдзеле 23 жніўня ў «несанкцыянаваным шэсьці». Паводле міліцэйскага пратаколу, яна рухалася ў калёне людзей, якія выгуквалі лёзунгі, несьлі апазыцыйную сымболіку, чым выказвалі нязгоду з вынікамі выбараў.

Сваю віну яна не прызнала. Даваць суду тлумачэньні адмовілася тлумачэньні, каб ня сьведчыць супраць сябе.

Судзьдзя не задаволіла ейнага хадайніцтва аб прадастаўленьні перакладчыка. Адмову патлумачыла тым, што ў Беларусі «дзьвюхмоўе». Без задавальненьня засталася просьба Семчанкі разглядзець справу ў будынку суда, бо відэатрансьляцыя праз скайп пастаянна перарываецца.

Тацяна Касьцюк адмовілася тлумачыць абвінавачанай, што такое «апазыцыйная сымболіка». Адвод судзьдзі таксама ня быў задаволены.

Доказамі віны Вольгі Семчанкі было відэа апэратыўнікаў з «Маршу свабоднай Беларусі». На ім падсудная сябе не пазнала праз «кепскую якасьць здымкаў». На відэа бачная калёна прыхільнікаў пераменаў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, але папярэджаньня міліцыі, што шэсьце несанкцыянаванае не чуваць.

Вольгу Семчанку схапілі 2 кастрычніка ў цэнтры гораду, непадалёк ад тэатру.

Пазьней зь Ленінскага аддзелу міліцыі патэлефанавалі знаёмцу затрыманай з просьбай забраць яе ровар. У судзе яна даводзіла: у яе з ужываньнем сілы ў міліцыі «выкралі» мабільны тэлефон, а пазьней заявілі, што ён арыштаваны, пакуль яна ня сплаціць штрафы за правапарушэньні. Зь міліцыі жанчыну адправілі ў ізалятар.

Аб вызваленьні Семчанкі без пакараньня ў пракуратуру і суд зьвярталіся акторы тэатру, якія даводзілі, што яе адсутнасьць на працы парушае ўзаеміны з замежнымі партнэрамі, а таксама ў рэклямаваньні пастановак. Прасілі вызваліць яе і ўдзельнікі клюбу беларускіх танцаў народных танцаў, якім яна кіруе.

Падтрымаць абвінавачаную прыйшло багата яе калегаў ды сяброў. На працэс, які праходзіў у кабінэце судзьдзі, трапіла толькі 12 чалавек. Астатнія чакалі судовага выніку ў калідоры.

Каментары1

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Блэр і Рубіа — сярод удзельнікаў «Рады міру» для Газы

Са старадаўняй Палыкавіцкай крыніцы забаранілі піць: яе некалі гаючая вада цяпер можа забіць9

Адміністрацыя Трампа разважае над стварэннем «Рады міру» для Украіны па прыкладзе Газы4

Хто быў архітэктарам Вялікай піраміды ў Гізе?2

Пратэсты ў Іране, верагодна, ужо канчаткова задушылі26

Жыхар Калінкавічаў ажыўляе легенды савецкага аўтапрама і скарае TikTok1

Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза2

Стала вядома, у якіх жахлівых умовах трымаюць у зняволенні псіхіятра Ігара Пастнова2

Коні, як і сабакі, здольныя адчуваць пах людскога страху1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць