Грамадства

Пацвердзілася: Пальчыс на Акрэсціна. Адбывае 30 сутак

Эдуард Пальчыс падчас суда ў 2016 годзе. Фота Сяргея Гудзіліна

Пра гэта напісала ў сваім фэйсбуку яго жонка Вікторыя.

«Сёння адвакат Марыя Колесава-Гудзіліна бачылася з Эдуардам. Я вельмі рада была пачуць, што з ім усё ў парадку. Ён бадзёры і на здароўе не скардзіцца. Атрымаў перадачу ад сям'і. Увесь час з 27 верасня знаходзіцца ў ЦІП, і яму паведамілі, што ён адбывае там 30 сутак, пачынаючы з 27.

Сказаў, што чуў, як падышоў марш пад Акрэсціна ў мінулую нядзелю. Перадаваў, што ўсе прыгажуны.

Лістоў не атрымліваў, але сам напісаў усім, каго ведае і чые адрасы ўспомніў. Прапаную ўсё ж пісаць яму яшчэ, можа, нешта ды дойдзе пазней.

На адміністрацыю ЦІП не скардзіцца, кажа, што стаўленне нармальнае. Новых пратаколаў яму падпісваць не прыносілі. І я вельмі спадзяюся, што па заканчэнні 30 сутак мой муж выйдзе на волю і ўсё будзе добра», — напісала Вікторыя

Ён паказаў, што беларуская нацыянальная ідэя можа быць папулярнай. Чаму Эдуард Пальчыс — круты

Каментары

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дарадцы былі ў шоку, калі ў Персідскім заліве на адну цэль выпускалі восем ракет Patriot — агульным коштам $25 мільёнаў10

У Беларусі жывуць два віды вераб'ёў. А як іх адрозніць?1

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць