Грамадства1111

Мінчуку, якога з РУУС забрала хуткая, стала горш: раніцай не пазнаў жонку

Максім Харошын / svaboda.org

Максіму Харошыну, затрыманаму невядомымі 13 кастрычніка і дастаўленаму ў бальніцу ў цяжкім стане, стала горш. Раніцай ён не пазнаў сваю жонку Кацярыну. Таксама лекары выявілі прыкметы новых траўмаў, піша Еўрарадыё.

«Яму стала горш уначы. Нават не пазнаваў раніцай мяне, — кажа Кацярына Харошына Еўрарадыё. — Лекары зрабілі яму нейкі ўкол, каб стала лягчэй. Перыядычна прыходзяць нейкія дактары. Сёння яму пацвердзілі чэрапна-мазгавую траўму і прызначылі дадатковыя даследаванні, бо праявіліся дадатковыя траўмы: ёсць болі ў пазванку, грудной клетцы, шыйным аддзеле». 

Па словах жонкі, адваката і самога Максіма, пры затрыманні супраць яго ўжывалі фізічную сілу, а ў Першамайскім РУУС збілі так, што давялося выклікаць медыкаў. Мужчына ўдзельнічаў у мірных акцыях пратэсту, дарыў кветкі жанчынам. Відэа, дзе відаць, як Харошын з цяжкасцю ідзе да хуткай, 13 кастрычніка атрымала шырокі розгалас. Другі дзень запар у кветкавую краму Максіма стаіць чарга пакупнікоў, каб падтрымаць яго.

«Гэта яму вельмі падымае настрой. Калі прыйшла [сёння], то ён быў не ў вельмі прыемным стане духу, але яму паказала [здымкі чаргі. — Еўрарадыё]. Мы вельмі ўдзячныя і хочам прыдумаць нешта, як прыйдзем у сябе, для людзей, якія ў такую непагадзь стаяць у такой чарзе», — кажа Кацярына. 

Як дадала Кацярына, яны з мужам плануюць на дзеянні сілавікоў падаць заяву ў Следчы камітэт. Цяпер над гэтым працуе адвакатка.

13 кастрычніка сталічная міліцыя пракаментавала сітуацыю з Максімам Харошыным: яго збіццё назвалі неправеранымі звесткамі.

Харошын удзельнічаў у мірных акцыях пратэсту, дарыў кветкі жанчынам. 

Увечары 13 кастрычніка ў кветкавую краму Харошына стала чарга пакупнікоў, каб падтрымаць яго.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года1

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

Усе навіны →
Усе навіны

Новая знаходка навукоўцаў падмацоўвае гіпотэзу, што асновы жыцця на Зямлі маглі трапіць з космасу7

«Проста рыхтуюць глебу, каб нанесці ўдары». Зяленскі абвергнуў абвінавачанне ў атацы на пуцінскую рэзідэнцыю13

Расія абвінаваціла Украіну ў атацы на рэзідэнцыю Пуціна, пагражае адплатай27

Расійскі сухагруз, які летась затануў каля берагоў Іспаніі, мог везці дэталі атамнага рэактара для КНДР2

У Беларусі забаранілі навуковую кнігу па гісторыі БНР16

Зяленскі: Украіна хоча атрымаць ад ЗША гарантыі бяспекі на 30—50 гадоў, Трамп абяцаў падумаць1

Расія засталася фактычна без спадарожнікавай сістэмы, якая адсочвала запускі ядзерных ракет4

Стала вядома, якая навагодняя цацка стала сёлетнім лідарам продажаў у Беларусі

У баранавіцкай дзяўчыны скралі віртуальнае сэрцайка ў тэлеграме. Яна пайшла ў міліцыю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года1

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць