Мінпрацы прапаноўвае ўвесці для шматдзетных мам сямігадзінны працоўны дзень з захаваннем заробку

Скрыншот СТБ
Пра гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч у інтэрв'ю праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТБ, піша БелТА.
«Мы ўважліва паглядзелі на магчымасці Працоўнага кодэкса і сёння прапанавалі шматдзетным мамам перайсці на гнуткі графік, скарочаны з васьмі да сямі гадзін працоўны дзень. Пры гэтым у поўным аб'ёме заробак, як за васьмігадзінны працоўны дзень. Нас падтрымалі, у 2021 годзе мы будзем уваходзіць чарговы раз з пэўнымі карэкціроўкамі ў Працоўны кодэкс, таму будзем прапаноўваць дэпутатам, каб яны нас таксама падтрымалі», — распавяла Ірына Касцевіч.
-
Журналістка «Спутніка» звяртаецца да Лукашэнкі: яе сын паступіў у Вышэйшую школу эканомікі ў Маскве, а дома на яго завялі крыміналку
-
Былы супрацоўнік «Бетэры» запісаў вялікае відэа пра гэта анлайн-казіно. Цяпер у яго праблемы з міліцыяй
-
У Мінску развіталіся з паэтам Уладзімірам Карызнам, аўтарам слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі
Каментары