26 кастрычніка раніцай каля «Гродна Азот» сабраліся каля сотні чалавек. Сярод іх былі як работнікі прадпрыемства, так і простыя гараджане. Пасля прыехалі да прахадной сілавікі, якія затрымалі частку пратэстоўцаў. Як стала вядома пазней, у РАУС Кастрычніцкага раёна Гродна былі дастаўленыя 32 чалавекі.
Пра гэта Onliner паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко. Па яго словах, фізічная сіла і спецсродкі да пратэстоўцаў не ўжываліся. У дачыненні да іх распачаты адміністрацыйны працэс.
-
«Хацеў пайсці на службу, абараняць вас ад дронаў». Гамельчука, які марыў служыць у войску, затрымалі «за падпіску»
-
«У калонію заехала жанчына, якая адпраўляла мне мілыя пасылкі». Інтэрв’ю з галоўнай рэдактаркай Tut.by Марынай Золатавай
-
Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус
Каментары