Усяго патроху2323

Брытанскі турыст: Два тыдні на Сейшэлах каштуюць меней, чым адпачынак у Беларусі

«У вас цудоўныя людзі і выдатная прырода - насамрэч велізарны патэнцыял. Тыя змены, якія ўжо сталі адбывацца ў Беларусі, вельмі пазітыўныя, але яшчэ недастатковыя».

Норберт Шыфер, прадстаўнік Каралеўскага таварыства абароны птушак, знаходзіўся ў Беларусі (наведваў Тураў) у службовай паездцы.

У каментары газеце «Туризм и отдых» ён падзяліўся сваім бачаннем Турава як турыстычнага кірунку і наогул пра перспектывы турызму ў Беларусі.

"Наступнай вясной я мяркую прывезці ў Тураў групу турыстаў у якасці эксперыменту. Няшмат для першага разу - чалавек 10. Вельмі цікава, як яны ўспрымуць гэтыя месцы і як паставяцца да мясцовых умоваў.

На жаль, Беларусь вельмі дарагая краіна паводле многіх параметраў. Пералёт з Лондана ў Менск прыкладна роўны пералёту ў Нью-Ёрк, за гатэль таксама трэба плаціць немалыя грошы.

Чалавек, які не валодае расейскай мовай, абавязкова павінен мець тут суправаджальную асобу, інакш ён тут не здолее нічога арганізаваць, бо ў вашай краіне мала хто валодае замежнымі мовамі, асабліва ў рэгіёнах. Кошт візы для брытанцаў таксама вельмі высокі.

Аднойчы мы з сям’ёй палічылі, што два тыдні адпачынку на Сэйшэлах будуць таннейшыя, чым такое ж паводле працягу падарожжа па Беларусі.

Канечне, у Еўропе дастаткова людзей, якія гатовы заплаціць за паездку немалыя грошы, але яны сапраўды чакаюць высокага ўзроўню камфорт і паслугі.

У Тураве ўжо ёсць мінімальная інфраструктура для прыёму турыстаў - гатэль з гарачай вадой і выгодамі. Гэтага, у прынцыпе, ужо дастаткова, іншая рэч,

што разлічваючы на мінімальны ўзровень камфорту, турысты мяркуюць, што і заплацяць няшмат.

Калі чалавек едзе сюды атрымліваць асалоду ад прыроды, ён цалкам можа нармальна паставіцца да адсутнасці італьянскай піцэрыі, але ёсць моманты, пра якія можна паклапаціцца.

Галоўная праблема - як зрабіць так, каб людзі маглі назіраць за птушкамі, не замінаючы ім. Тут можна было б пабудаваць арніталагічны калідор, накшталт еўрапейскіх, з вакон якога людзі маглі б назіраць за птушкамі, не палохаючы іх.

Я шмат падарожнічаў па Беларусі, і, урэшце, прыйшоў да высновы, што паміж Беларуссю і Нямеччынай менш адрозненняў, чым паміж Беларуссю і Сібірам.

Вы таксама адказныя і пунктуальныя, як немцы, і тут, калі табе сказалі, што па цябе прыйдуць у вызначаны час, так яно і будзе - што не заўсёды спрацоўвае ва ўмовах Сібіру. У вас высокі ўровень адукацыі і прафесіяналізму, я ўжо неаднакроць лавіў сябе на думцы, што Віктар Фянчук, дырэктар "Аховы птушак Беларусі", мог бы заўтра апынуцца на маім месцы, і ён цалкам даў бы рады.

У вас цудоўныя людзі і выдатная прырода - насамрэч велізарны патэнцыял.

Тыя змены, якія ўжо сталі адбывацца ў Беларусі, вельмі пазітыўныя, але яшчэ недастатковыя.
З іншага боку мне здаецца, што нават з'яўленне піцэрыі ў Тураве - гэта толькі пытанне часу, і масавы турызм у Беларусі рана ці позна з'явіцца».

Ірына Шпакоўская, Туризм и отдых

Каментары23

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

На расійскай авіябазе ў самалёце на стаянцы загінуў экіпаж6

Куніца, якая гойсала па Мінску, загінула1

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі34

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць