Грамадства33

Мінчук: Мяне асудзілі за фота ў інстаграме з плакатам «Крэпкі арэшак»

27-гадовы Раман Нарэйка атрымаў штраф у судзе Савецкага раёна (суддзя Алена Жуковіч).

«Мяне выклікалі павесткай у РАУС Савецкага раёна. Мама атрымала пад подпіс, перадала мне. Гэта было два тыдні таму, — згадвае Раман. —

Я схадзіў, міліцыянт дастаў са стоса тэчку з маёй справай. Прад’явілі, што 6 верасня я ўдзельнічаў у мітынгу, выкрыкваў лозунгі. У справе была фотка і рапарт пра тое, што нібыта вялася аператыўная здымка. І да матэрыялаў далучаны скрыншот з відэа. Але ён — адзін у адзін як фота з майго інстаграма, выкладзенае якраз 6 верасня. І яго выдавалі за скрын з відэа. На фота чалавек у масцы — гэта нібыта я».

Нарэйка кажа, што ён паказваў фота з інстаграма і адзначаў, што яно ідэнтычнае «скрыншоту аператыўнай здымкі». Таксама адзначыў, што ў пратаколе згадавалася сімволіка, якую нібыта меў хлопец, а на фота відаць, што ніякай сімволікі няма.

Раман на судзе віну не прызнаў, сябе на фота не пазнаў таксама.

«У выніку мяне ўсё роўна прызналі вінаватым. Далі штраф 30 базавых», — кажа Раман. Цяпер ён плануе абскардзіць прысуд.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення5

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра24

Чаму закрыўся гарналыжны комплекс «Лагойск»5

Больш за 70% людзей у Астраўцы не супраць, каб у іх зрабілі могільнік радыеактыўных адкідаў — дзяржаўныя апытанні12

Зацвердзілі новыя правілы бытавога абслугоўвання

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана ўжо 80 тысяч еўра5

Коўл: Канчатковага рашэння наконт запрашэння Лукашэнкі ў ЗША няма7

У Dana Mall зрабілі велікодны гарадок

Уладальнік OnlyFans памёр у 43 гады20

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення5

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць