Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп кансультаваўся са сваімі дарадцамі з нагоды магчымай атакі на ядзерны аб'ект у Іране. Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай на афіцыйныя крыніцы, блізкія да Белага дома.
Паводле звестак газеты, абмеркаванне магчымай атакі адбывалася ў мінулы чацвер, 12 лістапада, пасля таго, як міжнародныя інспектары паведамілі аб значным павелічэнні запасаў ядзерных матэрыялаў у Іране.
На сустрэчы прысутнічалі віцэ-прэзідэнт Майк Пенс, дзяржсакратар Майк Пампеа, новы кіраўнік Пентагона Крыстафер Мілер і кіраўнік Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў генерал Марк Мілі. NYT піша, што дарадцы адгаворвалі прэзідэнта ад удару па Іране, паколькі ён можа прывесці да шырокамаштабнага канфлікту ў апошнія тыдні знаходжання Трампа на пасадзе.
Гаворка ішла аб аб'екце побач з горадам Натанз у цэнтральнай частцы Ірана — за 30 км ад яго размешчаны камбінат, дзе вядзецца ўзбагачэнне ўрану. Завод з'яўляецца адным з найважнейшых элементаў іранскай ядзернай праграмы. Напярэдадні Міжнароднае агенцтва атамнай энергіі (МАГАТЭ) паведаміла, што ўранавыя запасы Тэгерана ў 12 разоў перавышаюць дазволеныя ядзернай угодай, з якой Вашынгтон выйшаў у 2018 годзе.
Трамп, паводле звестак NYT, пытаўся ў сваіх дарадцаў, якія варыянты рэагавання на гэтую сітуацыю даступныя. Пампеа і Мілі паведамілі яму пра рызыкі ваеннай эскалацыі ў рэгіёне, пасля чаго пакінулі сустрэчу. Паводле інфармацыі выдання, нягледзячы на тое, што кансультанты прэзідэнта па пытаннях бяспекі лічаць тэму з патэнцыйным ударам па ядзерным аб'екце вычарпанай, Трамп усё яшчэ шукае спосабы нанесці ўдар.
Па версіі газеты, такім чынам кіраўнік дзяржавы хоча сапсаваць адносіны з Іранам, каб яго суперніку на выбарах Джо Байдэну пасля прыходу да ўлады было цяжэй выканаць перадвыбарнае абяцанне і адрадзіць ядзерную здзелку на ўмовах 2015 года.
-
Ізраіль ліквідаваў камандуючага сіламі спецыяльнага прызначэння КВІР Макадама, якога падазравалі ў арганізацыі замаху на Трампа
-
Цырымонія развітання з Хаменеі перанесена «па шматлікіх просьбах грамадзян»
-
Актыўны палітык з ідэямі ісламскай рэвалюцыі, больш радыкальны, чым бацька. Хто такі Маджтаба Хаменеі
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары