Грамадства

«Галаслоўна і беспадстаўна»: рэктар Акадэміі мастацтваў Баразна адказаў на патрабаванні аднавіць адлічаных студэнтаў

nlb.by

Рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна адказаў на калектыўны зварот, які тычыцца адлічаных студэнтаў. 29 кастрычніка тэатральны крытык і кандыдат мастацтвазнаўства Крысціна Смольская аддала дакумент адміністрацыі акадэміі. У ім падпісанты (сярод іх цяперашнія студэнты, выпускнікі ВНУ і выкладчыкі) запатрабавалі аднавіць адлічаных студэнтаў і спыніць ціск на навучэнцаў і выкладчыцкі склад. Адказ атрыманы 17 лістапада, піша Tut.by.

Выкладзеныя патрабаванні рэктар Міхаіл Баразна назваў неадпаведнымі.

У адказе падкрэсліваецца, што дагаворныя адносіны паміж навучэнцамі і ўстановай адукацыі рэгулююцца нормамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Канкрэтна — 79-м і 126-м артыкуламі Кодэкса аб адукацыі.

«За час існавання з БДАМ быў адлічаны не адзін дзясятак студэнтаў, магістрантаў па розных прычынах, у тым ліку і па вінаватых падставах», — гаворыцца ў дакуменце. Што гэта за «вінаватыя падставы», не ўдакладняецца. Таксама рэктар нагадаў адлічаным студэнтам, што яны маюць права на аднаўленне, акрамя выпадкаў, выключаных Кодэксам аб адукацыі.

У канцы адказу Міхаіл Баразна падкрэсліў: патрабаванне, выкладзенае ў калектыўным звароце, «галаслоўна», не пацверджанае дакументальна і неаб'ектыўна. «БДАМ не мае не толькі законных падстаў на «аднаўленне ўжо адлічаных», але і не бачыць падстаў у дадзенай частцы вашага патрабавання. У прыватнасці, з якой мэтай неабходна «аднавіць ужо адлічаных», калі адлічаныя з БДАМ завяршылі засваенне адукацыйнай праграмы?» — задае пытанне рэктар.

Што значыць «завяршылі засваенне адукацыйнай праграмы», у адказе Баразны таксама не тлумачыцца. Большасць адлічаных студэнтаў не былі навучэнцамі выпускнога курса: сярод іх былі і трэцякурснікі, і нават другакурснікі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі63

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску амаль тысяча хрушчовак — імі хутка зоймуцца2

У пратэстах у Іране загінулі 35 чалавек, больш за 1200 арыштаваныя

«Галоўны я»: Трамп назваў групу чыноўнікаў ЗША, якія будуць кіраваць Венесуэлай17

Пасол Беларусі ў Расіі расказаў пра дамоўленасці з газам

Серыял «Pluribus» — самы няправільны постапакаліпсіс ці нешта большае? Расказваем пра смелы мысленчы эксперымент на ТБ14

У Трампа адмовіліся выключаць варыянт ваеннага захопу Грэнландыі6

Хто такая Дэлсі Радрыгес, што заняла месца Мадура. Марыянетка Трампа ці абаронца Венесуэлы?2

Пакуль свет засяроджаны на інфляцыі і войнах, у Паўднёвай Карэі новы вораг — выпадзенне валасоў4

Папулярная расійская блогерка памерла пасля касметалагічнай аперацыі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі63

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць