Лёлік Ушкін. Левым вокам22

ЕўраБРСМ

У Маскву на Еўрабачанне «хварэць» за Ялфімава выправілася каманда БРСМ. Як заявіў адзін з іх правадыроў, «пазітыўныя эмоцыі заўзятараў дапамогуць зрабіць выступ Пятра Ялфімава яшчэ больш яскравым і ўражлівым». Уявім, паставяцца фанаты Пеці да чыну маладых патрыётаў.

— А хто гэта такі — Лукашэнка? — спытала дзяўчынка з татуіроўкай «Ялфімаў — мой бог» на плячы.

Яе суразмоўца, бугай з чырвона‑зялёным сцягам, вырачыў вочы. Дыялог адбываўся каля пад’езду маскоўскага палацу, дзе праз пару гадзінаў меў пачацца першы тур «Еўрабачання». Менавіта сюды дэсантавалася брыгада БРСМаўцаў з Мінску. Тут жа, каля пад’езду, з ранку таміліся людзі, якія жылі ў дзіўным паралельным свеце. У свеце,дзе няма ні праблемы негатыўнага балансу замежнага гандлю, ні бітвы за ураджай, ні прынцыпу аднаго акна. Ёсць толькі адзіны чалавек — Пятро Ялфімаў! Адным словам, ягоныя фанаты.

Кумір падкаціў да будынку на сваім новым «мерсе», вакол якога адразу арганізавалася хеўра тынэйджараў. «Пятрусь, я цябе кахаю!» «О, Пеця, дакраніся да мяне!» — віскатала тарсіда.

Сябры БРСМ засталіся, дзе былі. Затое яны дружна пачалі махаць флажкамі і скандаваць «За эстрадную Беларусь!»

Ялфімаў быў вымушаны звярнуць увагу на незвычайных тыфозі і нават памахаць рукою ў напрамку таго самага бугая з сцягам.

Жэст быў перахоплены той самай дзяўчынкай з тату. Ледзь толькі Ялфімаў знік за дзвярыма, яна падруліла да адэпта моладзевага рэспубліканізму.

— Ну, каліся, што ў цябе з Пецем?

Чувак ледзь не выпусціў сцяг з рук.

— Ты што, чокнутая?

— Вы каханкі? — не адставала тая.

— Што?! Ды я цябе зараз…

— Слухай. Я за Пецю забіць магу. Ён мой. Выключна мой. Калі ў вас не любоў, то што ты тут робіш?

— Я ж казаў ужо: мы за Лукашэнку.

— Я бачыла праграму конкурсу: няма такога спевака. Гэта кампазітар? З якой краіны? Турцыі?

— Ты, што, дурная? Гэта Бацька.

— Бацька Пеці?

— Колі…

Дзяўчынка напружыла звіліны.

— Баскава?

— Слухай, ідзі адсюль і не замінай нам рабіць выступ Пятра Ялфімава яшчэ больш яскравым і ўражлівым.

— Так я і ведала. Значыцца, ты, ён і Баскаў. Вось чаму на апошнім канцэрце ён амаль не глядзеў у бок сектара, дзе сядзела я. Ах ты, разлучнік!

Дзеўка была яўна не ў сабе. Хлопец не на жарт спужаўся.

— Таварыш міліцыянер, памажыце. Мяне тут нейкая псіхапатка атакуе, — падаўся ён у бок ахоўніка парадку. Аднак было позна. Фанатка ўжо знікла.

Апантаная прагай помсты, яна кіравалася да кіёску з прэсай.

— Дайце пятнаццаць постэраў… а хоць бы і Рыбака! Так! І ўсе газеты, дзе пра яго пішуць! І што я знайшла ў тым Ялфімаву?

Лёлік Ушкін

Каментары2

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў9

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Нью-Ёрку мужчыну зацягнула ў апарат МРТ з-за металічнага ланцужка на шыі. Ён загінуў1

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей23

Прэзідэнта Інданезіі магло прывесці ў Беларусь жаданне набыць зброю2

У Наваполацку выбухам знеслі даваенную казарму ВІДЭА

З польскіх аэрапортаў зранку не маглі вылятаць самалёты

У Ляхавічах патлумачылі, хто вінаваты, што хлеб з мясцовага хлебазавода выйшаў як клей4

Тадэй Пагачар: велавундэркінд з маленькай славянскай краіны, які не мае сабе роўных2

Зорка «Белсата» Валер Руселік расказаў, чым рыба ў Польшчы адрозніваецца ад беларускай13

«Во адкуль дзіркі ў сыры!» На сырным прылаўку мінскага гіпермаркета заўважылі пацука ВІДЭА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў9

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць