Свет

ААН дае катастрафічны для найбяднейшых краін прагноз на 2021 год

Свет сутыкнуўся з наймацнейшым за 75 гадоў крызісам, выкліканым пандэміяй, — на мяжы галоднай смерці апынуліся амаль 270 млн чалавек.

Наступны год пройдзе пад знакам гуманітарнай катастрофы, якую выклікала пандэмія каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта заявіў дырэктар Сусветнай харчовай праграмы (СХП) ААН Дэвід Бізлі на спецыяльнай сесіі Генасамблеі арганізацыі, піша РБК.

Па словах Бізлі, крызісу, падобнага да сённяшняга, не было за ўсе 75 гадоў існавання ААН. Ён адзначыў, што за апошнія чатыры гады з-за ўзброеных канфліктаў у свеце колькасць тых, хто галадае, вырасла з 80 млн да 135 млн чалавек.

А пандэмія менш чым за год падвоіла гэтую лічбу.

«З-за каранавіруса колькасць людзей, што літаральна стаяць на парозе галоднай смерці, вырасла да 270 млн. Мяркуючы па тым, што мы бачым цяпер, 2021 год будзе літаральна катастрафічным», — папярэдзіў Бізлі. 

Дырэктар харчовай праграмы заявіў, што прадухіліць гуманітарную катастрофу перашкаджае адсутнасць сродкаў: сусветная супольнасць выдаткавала неабходныя для гэтага $19 трлн на барацьбу з пандэміяй, і налета, хутчэй за ўсё, столькі сабраць не ўдасца.

«Ідзе эканамічны спад, а патрэбы выраслі ўдвая. У наступным годзе мы не зможам даць дастатковае фінансаванне ўсяму. Таму мы павінны засяродзіцца на барацьбе з дэстабілізацыяй, голадам і міграцыяй», — дадаў Бізлі.

«Голад біблейскіх маштабаў» Бізлі назваў у якасці аднаго з верагодных наступстваў пандэміі яшчэ ў красавіку. Тады ён заявіў, што востры недахоп харчавання адчуваюць 265 млн чалавек. Большая частка з іх пражываюць у Афрыцы.

У жніўні СХП спрагназавала рост колькасці галодных у Лацінскай Амерыцы на 269%, ва Усходняй і Цэнтральнай Азіі — на 135%, А ў Афрыцы — на 90%. Каб прадухіліць гэта, СХП неабходна было на працягу паўгода сабраць амаль $5 млрд.

У пачатку лістапада Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя (ФАО) ААН паведаміла пра моцнае абвастрэнне сітуацыі з харчаваннем у чатырох краінах і пагрозе гэтага яшчэ ў 16 дзяржавах. Паводле звестак арганізацыі, наймацней ад голаду пакутуюць Буркіна-Фасо, Емен, Паўднёвы Судан і Нігерыя.

Каментары

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі12

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Касмічную турыстку Марыну Васілеўскую назвалі выдатнай мінчанкай

На сёння запланаваны рэйс Дубай — Мінск1

У Барысаве адкрылі «разумную» аўтамыйню. Яе фішка — у незвычайнай прыбіральні3

У Мінску адмянілі ўшанаванне памяці ахвяр гета «з меркаванняў бяспекі»15

Амерыканскі актор Джым Керы здзівіў фанатаў сваёй знешнасцю4

Белы дом абвясціў асноўныя мэты аперацыі супраць Ірана5

Іран прыгразіў зняцца з чэмпіянату свету па футболе. Хто можа паехаць замест яго?

Пенсіянерка 10 дзён выносіла з дому грошы і золата для махляроў

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі12

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць