Грамадства

Асудзілі жыхарку Гомеля, якая паказвала знак V удзельнікам пратэсту

У Гомлі 10 сьнежня адбыўся суд «за пальцы». Жыхарка Гомля паказвала знак V удзельнікам пратэсту. Міліцыянт сьцьвярджае, што яна прадэманстравала менавіта яму «сярэдні палец рукі», чым абразіла яго, піша «Радыё Свабода».

Ганна Волкава ў дні пратэстаў часам праяжджала па Савецкай вуліцы і паказвала пальцамі знак перамогі V удзельнікам маршаў і акцыяў. 11 кастрычніка яе затрымалі супрацоўнікі ДАІ і завезьлі ў Чыгуначны РАУС — нічога не тлумачачы. Вечарам Ганна трапіла ў ІЧУ, дзе правяла содні. На яе склалі пратакол паводле артыкула 17.1 КаАП (Дробнае хуліганства). Гэтую справу спынілі, але міліцыя распачала новую — паводле артыкула 23.5 (Абраза службовай асобы).

На судзе выступаў міліцыянт, камандзір роты патрульна-паставой службы Юры Радчанка. Ён сьведчыў, што 11 кастрычніка Ганна ехала на сваім аўтамабілі, адмыслова пасыгналіла, каб прыцягнуць увагу, а калі ён азірнуўся, «прадэманстравала непрыстойны жэст — сярэдні палец рукі».

Ганна не прызнала віну і казала на судзе, што яе затрымалі без тлумачэньня супрацоўнікі ДАІ, завезьлі ў РАУС. Яна не выключае, што ўвагу міліцыі маглі прыцягнуць чырвоныя стужкі на аўтамабілі або тое, што яна паказвала знак V пратэстоўцам.

Судзьдзя Аляксей Хлышчанкоў пакараў яе штрафам у 20 базавых велічыняў (540 рублёў).

Каментары

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць