Усяго патроху

«Луч» выпусціў гадзіннікі, прысвечаныя аднаму з заснавальнікаў беларускага тэатра Фларыяну Ждановічу

Мінскі гадзіннікавы завод «Луч» выпусціў лімітаваную калекцыю гадзіннікаў «Асоба». Яна прысвечана аднаму з заснавальнікаў беларускага прафесійнага тэатра, акцёру і рэжысёру Фларыяну Ждановічу (1884—1937).

Новая калекцыя налічвае 100 штук. У кожнага ёсць свой парадкавы нумар, ён змешчаны з адваротнага боку гадзінніка. Адзін асобнік завод перадаў у якасці экспаната ў Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры — там ёсць асобная экспазіцыя, прысвечаная Ждановічу.

Цыферблат выкананы ў колеры заслоны Купалаўскага тэатра — глыбокім бардовым. Так дызайнеры вырашылі звязаць гісторыю і сучаснасць беларускага тэатра.

Менавіта пад кіраўніцтвам Фларыяна Ждановіча ў 1920 годзе адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр (Купалаўскі), дзе ён быў мастацкім кіраўніком і акцёрам. 

Малюнак тэатральнай заслоны на гадзінніку ўзяты з вокладкі кнігі, дзе ўпершыню была апублікавана п’еса Янкі Купалы «Паўлінка», пастаўленая Ждановічам. Цыферблат таксама ўпрыгожваюць рымскія лічбы, тэатральны бінокль і маскі.

— Калекцыя «Асоба» створана, каб нагадаць беларусам пра імёны дзеячаў культуры і мастацтва, якія аказаліся незаслужана забытымі. Гадзіннікі, прысвечаныя Фларыяну Ждановічу, ужо другія з калекцыі «Асоба». У снежні 2019 года завод выпусціў абмежаваную серыю гадзіннікаў па матывах работ самабытнай беларускай мастачкі Алены Кіш, — расказвае Іван Краўчэня, арт-дырэктар Мінскага гадзіннікавага завода.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы64

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымаць сёння нафтавы танкер амерыканцам дапамаглі ўлады Венесуэлы. Трамп імі задаволены7

Трамп можа даць кожнаму жыхару Грэнландыі па 100 тысяч даляраў за далучэнне да ЗША23

«Ты з іншага цеста». Як заставацца беларусамі за мяжой самім і гадаваць імі дзяцей23

Адкуль бяруцца назвы цыклонаў? І чаму менавіта «Улі»?1

У PandaDoc новы генеральны дырэктар1

У Мінску са снегу зрабілі іглу ФОТАФАКТ4

У экіпажы затрыманага танкера расійскага ценявога флоту — 17 украінцаў20

Ва Уроцлаўскім заапарку маленькі алень напаў на вялізнага насарога ВІДЭА4

Памёр Антон Ятусевіч2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы64

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць