Культура

Вы атрымаеце эстэтычную асалоду: стартаваў праект, які пакажа, як апраналіся нашы продкі

Беларусы распачалі новы праект, які ў цікавай форме распавядзе пра асаблівасці беларускай вопраткі і яе рэгіянальныя адметнасці, раскрые эстэтыку беларускага нацыянальнага строю.

Пераканайцеся самі, гэта вельмі прыгожа!

Праект «Традыцыйны строй» — гэта першая анлайн-энцыклапедыя аўтэнтычных традыцыйных строяў Беларусі. Дзякуючы праекту вы даведаецеся, як апраналіся нашы продкі ў розных рэгіёнах краіны. Пабачыце, што нацыянальнае адзенне беларусаў адрознае не толькі ад адзення славянскіх суседзяў, але і ў межах самой Беларусі мае значныя асаблівасці. А таксама дазнаецеся пра глыбінныя сэнсы, якія нясе ў сабе кожны элемент традыцыйнага строю.

Першы экскурс — у Берасцейскі край. Пранікнецеся эстэтыкай гэтай мясцовасці.

Наступныя відэа будуць публікаваць на ютуб-канале ЭтнаТрадыцыі. Можаце ўжо паставіць званочак на ютубе, каб не прапусціць.

Сам праект будзе рэалізоўвацца на беларускай і англійскай мове, што дазволіць вам паказаць гэтую прыгажосць сябрам-замежнікам.

Праект рэалізуецца ўстановай «ЭтнаТрадыцыя» сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Каложы ў Гродне з'явіўся жывы вяртэп1

Нядаўна адкрытую скульптуру армрэслера ў Магілёве ўжо закруцілі плёнкай ФОТАФАКТ4

Тэгеран слабы як ніколі: пратэсты ў краіне і пагрозы Трампа зрабілі сітуацыю для ўладаў Ірана надзвычай сур'ёзнай3

ЗША моцныя насамрэч, а Расія — на словах7

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам3

Мачада прапанавала падзяліць сваю Нобелеўскую прэмію міру з Трампам10

Чарговая спроба ўладаў замяніць Tut.by? У Беларусі з’явіўся новы інфармацыйны партал12

Паступаць у ВНУ на завочнае аддзяленне дазволілі без стажу па спецыяльнасці

Дзярждэп ЗША па-руску заявіў пра небяспеку гульняў з Трампам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць