Свет77

Рубіа заявіў, што ЗША збіраюцца купіць Грэнландыю, а не забіраць яе сілай

Дзяржсакратар ЗША паспрабаваў змякчыць рыторыку пасля ваяўнічых заяў Белага дома, піша The Wall Street Journal.

Марка Рубіа. Фота: Saul Loeb, Pool Photo via AP

На закрытай нарадзе з кіраўніцтвам Кангрэса Марка Рубіа заявіў, што мэта адміністрацыі Трампа — купіць Грэнландыю ў Даніі, а не заваёўваць яе.

Паводле звестак The New York Times, Рубіа распавёў заканадаўцам, што Трамп даручыў распрацаваць новы план набыцця вострава.

Заявы Дзяржсакратара прагучалі на фоне ўсё больш ваяўнічай рыторыкі адміністрацыі Трампа. Перад гэтым прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт у спецыяльнай заяве не стала выключаць прымяненне сілы для далучэння Грэнландыі.

«Прэзідэнт Трамп даў ясна зразумець, што набыццё Грэнландыі з’яўляецца прыярытэтам нацыянальнай бяспекі Злучаных Штатаў і жыццёва важна для стрымлівання нашых праціўнікаў у Арктычным рэгіёне.

Прэзідэнт і яго каманда абмяркоўваюць шэраг варыянтаў для дасягнення гэтай важнай знешнепалітычнай мэты, і, вядома, выкарыстанне ўзброеных сіл ЗША заўсёды застаецца варыянтам у распараджэнні галоўнакамандуючага», — адзначыла Левіт.

Трамп абмяркоўваў куплю Грэнландыі яшчэ падчас свайго першага тэрміну, але цяпер ён стаў больш настойлівым у жаданні зрабіць гэтую тэрыторыю часткай ЗША. Члены НАТА заявілі, што амерыканская атака на Грэнландыю — самакіравальны востраў у складзе Даніі — фактычна азначала б канец палітычна-ваеннага альянсу, які існаваў дзесяцігоддзямі.

Каментары7

  • Санта Бэрримор
    07.01.2026
    Европе надо укрепляться быстрее. Гораздо быстрее.
  • Андрусь
    07.01.2026
    Заявы Трампа пра тое, што Грэнляндыя яму патрэбная для абароны - звыклая для яго, як для любога папуліста, хлусня. У рамках НАТА цалкам можна дамовіцца з Даніяй пра выкарыстанне тэрыторыі выспы для размяшчэння на ёй вайсковых безеў ЗША, каб бараніць і ЗША, і Грэнляндыю.
    Добра будзе, калі сапраўднай мэтай Трампа з'яўляюцца карысныя выкапні Грэнляндыі.
    Але нешта мне падказвае, што гэта, хутчэй, выкананне задання Крамля па знішчэнні блока НАТА.
  • Х
    07.01.2026
    Андрусь, Данія адмаўляецца рабіць у Глэндандыі вайсковую базу ЗША з наземным і марскім кантынгентам. Данія ня ў стане перашкодзіць кітайскім падлодкам гаспадарыць у водах Грэнландыі.

Цяпер чытаюць

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША24

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пагражае ўзарваць газавае радовішча Паўднёвы Парс, калі Іран атакуе Катар6

У Магілёўскім заасадзе з'явіўся рэдкі белы вярблюд

Расійскі беспілотнік атакаваў Галоўнае ўпраўленне СБУ Львоўскай вобласці3

У Ждановічах пад Мінскам будуць будаваць касцёл з гасцявым домам1

Пасля таго як сталі забіваць іранскіх кіраўнікоў, Пуцін амаль не з'яўляецца ў Крамлі5

«Гэта проста цуд, што я паляцела». Пасажырка самалёта з Дубая стала на бок беларусаў, якія просяць кампенсацыю ад аператара3

Беларускі музыка згубіў у Варшаве свой пашпарт, але знайшоў іншы — незнаёмай жанчыны. А ўжо яна дапамагла знайсці ягоны5

У Лоеўскім раёне вярнулі ў роднае неба выратаванага мясцовай пенсіянеркай бусла

МАРГ запатрабавала ад хакейнага «Дынама» тлумачэнняў, чаму ў іх рэзка падаражалі квіткі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША24

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць