Грамадства

Што з «зарэгістраванай» сімволікі падыдзе для пратэстаў

Адзін з галоўных аргументаў, якія даказваюць «віну» пратэстоўцаў у судах, — наяўнасць «незарэгістраванай сімволікі». Сёння за яе, то-бок за бел-чырвона-белы сцяг, караюць нават тых, хто проста вешае яго ў сябе на балконах. На той жа падставе — сімволіка «не зарэгістраваная» — адмаўляюць тым, хто спрабуе атрымаць дазвол на такі «адзіночны пікет» — менавіта так улады трактуюць вывешванне сцяга на балконе. Можна падаць заяўку на «балконны пікет» са сцягам, афіцыйна зарэгістраваным у Беларусі і цалкам прыдатным для выражэння пратэсту, піша «Еўрарадыё».

Партыі і грамадскія аб'яднанні

БЧБ-сцяг абвінавачваюць у тым, што не стала праблемай для жыхароў іншых краін

Партыйная сімволіка таксама павінна рэгістравацца — таму вымпелы, сцягі і значкі партый зацвярджаюцца чыноўнікамі. І ў спісе «ўхваленых» ёсць шмат бел-чырвона-белых сцягоў.

Напрыклад, у Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) афіцыйная сімволіка — чырвоны конь на белым фоне. Спалучэнне колераў якраз такое, як трэба.

У партыі «Беларускі народны фронт» (БНФ) сімвал — чырвоная «Пагоня» на белым фоне. Яшчэ бліжэйшы да нацыянальнага сцяга афіцыйны сцяг дзвюх партый «Грамада» — бел-чырвона-белае палатно з эмблемамі (кветкай) бліжэй да дрэўка.

Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ таксама выкарыстоўвае бел-чырвона-белае палатно са сваёй эмблемай. Аднак звестак аб афіцыйнай рэгістрацыі гэтай сімволікі няма.

Ёсць прыдатныя спалучэнні і на афіцыйна зарэгістраваных сімвалах беларускіх грамадскіх аб'яднанняў. Напрыклад, сцяг Незалежнага прафсаюза гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўшчыкаў, энергетыкаў, транспартнікаў, будаўнікоў і іншых работнікаў — бел-чырвонае-палатно з літарамі «БНП».

Ёсць БЧБ і на сцягу Фонду імя Льва Сапегі, а акрамя яго там — выява магната і яго герба. Цалкам годны персанаж для таго, каб удзельнічаць у «балконным пікеце».

Пагоня побач

Герб «Пагоня» — зарэгістраваная гісторыка-культурная каштоўнасць, таму за яго дэманстрацыю караць было б вельмі нелагічна. Тым больш сёння «Пагоня» актыўна выкарыстоўваецца ў геральдыцы. Напрыклад, на гербах Віцебскай вобласці, Рэчыцы, Верхнядзвінска і Лепеля.

Сярод грамадскіх аб'яднанняў «Пагоню» выкарыстоўвае Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». Ёсць яна і на некалькіх іншых эмблемах, аднак як адна з частак кампазіцыі. Нагадаем, гаворка ідзе толькі пра афіцыйна зарэгістраваную сімволіку.

Нарэшце, ёсць герб Літвы. Але тут вы рызыкуеце быць абвінавачанымі ў садзейнічанні замежным «лялькаводам».

А хто рэгіструе сімволіку?

Ніхто не здзіўлены: у гэтай краіне трэба рэгістраваць наогул усё. Не выключэнне — эмблемы, вымпелы, сцягі і да таго падобнае.

Уся сімволіка павінна праходзіць рэгістрацыю ў Дэпартаменце па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі. Потым яна ўключаецца ў дзяржрэестр, і ёй прысвойваецца асаблівы нумар. Пры жаданні можаце пашукаць прыклады зарэгістраваных сцягоў і значкоў на спецыяльным сайце.

Калі Дэпартамента цалкам хапае для значкоў і вымпелаў, то са сцягамі ўсё складаней. Для ўхвалення рэгістрацыі сцягоў у Беларусі створаны спецыяльны прэзідэнцкі савет. І толькі пасля атрымання «так» ад савета сцяг можа атрымаць рэгістрацыю.

Кіраўнік камісіі на сёння — дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі (НЦПІ) Андрэй Мацельскі. Яго намеснік — намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл доктар ваенных навук Мікалай Бузін. Таксама ў савет уваходзяць супрацоўнікі ўніверсітэтаў, музейныя спецыялісты і чамусьці некалькі іншых ваенных. Менавіта ад іх залежыць афіцыйны статус бел-чырвона-белага сцяга ў Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Заробак у тры разы вышэйшы, чым дома». Беларус расказаў, як папрацаваў у Егіпце на будаўніцтве АЭС3

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ18

Трагедыя на Гомельшчыне: два 18‑гадовыя хлопцы загінулі ў ДТЗ, аўтамабіль разарвала на часткі4

Фермер-хіпстар вырашыў прадаваць касцюмы з гербамі Беларусі і Расіі. Цэны касмічныя16

У кожнага пакалення свой колер: у міленіялаў — ружовы, у зумераў — жоўты. А каму належыць «нахабны зялёны»?10

У мінскім «Еўраопце» ў аддзеле выпечкі паклалі пакеты для смецця9

Маладую дзяўчыну з Баранавіч, якая вучылася на педагога ў Гродне, арыштавалі па «справе Гаюна»7

Футбольная зборная Беларусі здзейсніла сенсацыю дня ў Еўропе — 2:2 з Даніяй8

У Славакіі школьнікам не спадабалася прарасійская лекцыя прэм'ера Фіца. Ён параіў ім ісці ваяваць на фронт12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць