Грамадства

У Мінску памёр 13-гадовы падлетак. Каля трох тыдняў таму ён перанёс кавід

Раніцай 16 снежня ў рэанімацыі дзіцячай інфекцыйнай бальніцы Мінска памёр 13-гадовы Міця Конеў. Па словах яго маці Вольгі, у лістападзе уся сям'я перахварэла на каранавірус. Калі каранцін скончыўся, усе пачуваліся добра. Але ў снежні стан Міці рэзка пагоршыўся, паднялася і трымалася вельмі высокая тэмпература. 15 снежня хлопчыку стала цяжка дыхаць, яго адвезлі ў бальніцу і падключылі да апарата ШВЛ. Праз менш чым суткі яго сэрца спынілася, піша Tut.by.

Фота з архіва Вольгі Коневай

Страшная навіна ў сям'ю Вольгі Коневай прыйшла раніцай 16 снежня: у 5:54 памёр яе старэйшы сын Міця. Яму было 13 гадоў, ён вучыўся ў 7 класе.

У пасведчанні аб смерці, кажа Вольга, паказана тры дыягназы: «Сардэчна-лёгачная недастатковасць. Вірусная пнеўманія. Каранавірусная інфекцыя».

— Мы захварэлі на COVID-19 у пачатку лістапада. Я здала тэст платна, адстаяўшы з павышанай тэмпературай некалькі гадзін у чарзе на вуліцы: у паліклініцы яго браць не хацелі. У мяне пацвердзілася наяўнасць віруса. Пасля гэтага разам з малодшым сынам я ляжала ў бальніцы, у яго ўзялі тэст пры шпіталізацыі. А Міця быў дома. Пачуваўся нармальна, толькі пахі страціў. Тэст у яго тады так і не ўзялі.

Па словах Вольгі, COVID-19 яны перанеслі адносна лёгка. Каранцін скончыўся, усе пачуваліся нармальна. Яна сама выйшла на працу, а Міця — на вучобу.

— Але праз тры тыдні, у мінулы чацвер, у яго забалела горла. У пятніцу прыйшоў доктар і паставіў дыягназ «ангіна». Прапісаў антыбіётыкі. Некалькі дзён трымалася высокая тэмпература — каля 40 градусаў. У нядзелю мы выклікалі хуткую, бо не маглі яе збіць. Доктар пацвердзіў ангіну і прапісаў вялікую дозу антыбіётыка, а таксама гарачкапаніжальнае. У панядзелак Міцю стала ванітаваць, ірвала цэлы дзень. Зноў прыйшоў участковы доктар. У аўторак сыну стала цяжка дыхаць. Я выклікала хуткую. Прыкладна ў 14:00 яго адвезлі ў дзіцячую інфекцыйную бальніцу і практычна адразу падключылі да апарата ШВЛ.

Вольга кажа, што ў бальніцы ў Міці ўзялі тэст на антыцелы. Як патлумачыў ёй доктар, у яго крыві выявілі вялікую колькасць антыцелаў IgG. Гэта значыць, што Міця ўжо перахварэў на COVID-19.

— Напэўна, гэта адбылося ў лістападзе, калі я хварэла. Міця перанёс інфекцыю практычна бессімптомна. Толькі пахі зніклі. Сыну 13 гадоў. У яго не было нейкіх сур'ёзных захворванняў. Адзінае, ён быў алергікам з атапічным дэрматытам. Таму ў яго заўсёды быў аслаблены імунітэт. Але сэрца і лёгкія заўсёды былі ў парадку.

У 5:54 раніцы 16 снежня Міця Конеў памёр. Развітанне з ім павінна прайсці сёння, 17 снежня.

— Міця вельмі любіў матэматыку, асабліва геаметрыю. Спрабаваў праграмаванне, і ў яго нядрэнна атрымлівалася. А ў гэтым годзе ў яго пачалася хімія, і ён быў вельмі захоплены, — знаходзячы ў сабе сілы, распавядае пра сына Вольга. — Ён глядзеў шмат відэа пра квантавую хімію і фізіку. Казаў, што хімія — яго любімы прадмет. За першую чвэрць вывучыў амаль усю табліцу Мендзялеева. Любіў урокі грамадазнаўства, яму падабаўся настаўнік. Казаў, што хоча быць да яго падобны. Да гэтага Міця марыў стаць псіхолагам. І ў яго атрымалася б. Ён быў вельмі глыбокі хлопчык. Любіў урокі рускай літаратуры. Не вельмі любіў чытаць, але яму вельмі падабалася разважаць на ўроках, пісаць вельмі глыбокія сачыненні. Дома заседжваўся ў камп'ютары. Вельмі любіў камп'ютарныя гульні. Некалькі гадоў збіраў грошы на новы манітор, хацеў купіць яго пасля Новага года.

Ён быў вельмі дарослым для сваіх гадоў. Я давала яму картку, і ён аплачваў рахункі, замаўляў дастаўку вады дадому, афармляў пакупкі ў інтэрнэт-крамах. Глядзеў шмат відэа пра палітыку і заўсёды аналізаваў сітуацыі вельмі тонка.

Вельмі хацеў паехаць у Японію. Яго зачароўвала культура гэтай краіны. А яшчэ Міця складаў электронную музыку. У яго добра атрымлівалася. Летась напісаў дзве песні ў стылі рэп. З вельмі доўгім тэкстам. Але саромеўся і так і не запісаў кліп.

З пытаннямі, ці магло такое рэзкае пагаршэнне здароўя стаць следствам перанесенай інфекцыі COVID-19 і ў якім выпадку ў дзіцяці могуць развіцца сур'ёзныя ўскладненні, Tut.by звярнуўся ў прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. Там растлумачылі, што пакуль даць каментар не могуць: у дадзены момант ідзе аналіз, які зойме некаторы час.

Каментары

Цяпер чытаюць

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon22

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Усе навіны →
Усе навіны

Netflix прэзентаваў серыял па рамане Архана Памука3

Усе гульцы зборнай Канады выйшлі на лёд, калі швейцарскага хакеіста выносілі з пляцоўкі

А чым цяпер займаецца Зарэцкая? Яна пераехала з Эстоніі ў Арабскія Эміраты13

Крэмль адмяніў абавязковы каранцін перад сустрэчамі з Пуціным1

Пасол ЗША: Кітай можа спыніць вайну ва Украіне адным званком3

Галоўны мост Магілёва хочуць назваць у гонар савецкага разведчыка. Але ёсць гістарычная нестыкоўка5

«Мы пайшлі на шмат кампрамісаў». Зяленскі выказаўся пра саступкі пад ціскам ЗША4

Фігурыст з Казахстана Міхаіл Шайдораў сенсацыйна выйграў золата Алімпіяды3

У гэтым вулкане тэмпература ніколі не падымаецца вышэй за нуль. Як такое можа быць?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon22

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць