Мінздароўя апублікавала каранавірусную статыстыку: 1931 новы выпадак
За апошнія суткі ў Беларусі выяўлены 1 931 выпадак каранавірусу, праведзена 29 835 тэстаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Выпісаныя 2037 пацыентаў.
На 19 снежня ў краіне зарэгістравана 171 579 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.
Ачунялі і выпісаныя 149 353 чалавекі, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Усяго праведзена 3 748 073 тэсты.
Каментары