Грамадства

Вользе Класкоўскай прысудзілі 2 гады калоніі за перакрытую дарогу ў Серабранцы

Вольга Класкоўская, фота Надзеі Бужан

22 снежня ў Ленінскім судзе Мінска вынеслі прысуд па справе аб перакрыцці дарог у Серабранцы. Абвінавачаныя — 38-гадовая Вольга Класкоўская, 18-гадовы Артур Булаўскі і 17-гадовы Максім Бабіч.

Іх судзілі за эпізод, які здарыўся ў Мінску 13 кастрычніка. Што адбылося ў той дзень? Паводле версіі МУС, кампанія людзей блакавала рух на скрыжаванні праспекта Ракасоўскага і вуліцы Пляханава. Кіроўца і пасажыр адной з машын, браты, запатрабавалі ад пратэстоўцаў сысці з дарогі. Аўто прапусцілі, але калі праехалі, адчулі, як ў машыну нешта ўдарыла. Выйшлі разабрацца — пачалася патасоўка.

«У выніку кіроўцу і пасажыра, нягледзячы на іх актыўны супраціў, збілі. Апроч таго, уладальніку аўто распылілі ў вочы пярцовы газ», — казалася ў прэс-рэлізе МУС.

Калі верыць паказанням у судзе, сітуацыя была не зусім такая. Група людзей у той вечар сапраўды выйшла на праезную частку, каб перакрыць рух. Пастаялі некалькі хвілін і частку дарогі вызвалілі, каб ахвотныя маглі праехаць. Але пасажыры адной з машын — тыя самыя пацярпелыя браты — пачалі нецэнзурна абурацца дзеяннямі пратэстоўцаў. Пасля селі ў машыну, а праз пару хвілін вылезлі зноў — ці то аўто на нешта наскочыла, ці то пачулі нейкія словы ў свой бок. Пасля гэтага і пачалася бойка.

Класкоўскую судзілі за перакрыццё дарогі, хлопцаў — за перакрыццё і бойку.

Суддзя Марына Запаснік прызначыла ўсім фігурантам тое ж пакаранне, што і прасіў пракурор: Вользе Класкоўскай 2 гады калоніі агульнага рэжыму, Булаўскаму і Бабічу — 2,5 і 3 гады «хатняй хіміі» адпаведна. Хлопцаў вызвалілі ў зале суда.

Чытайце таксама:
Самы малады палітвязень сёння ўпершыню за доўгі час правядзе вечар дома — расказваем пра 17-гадовага Максіма Бабіча

«Жыве Беларусь!» — выгукнула Класкоўская і паказала знак «віктары», перш чым яе вывелі з залы суда.

Вось апошняе слова Вольгі Класкоўскай у судзе:

«Калi мяне затрымлiвалi, вельмi моцна збiлi. Мне стала вельмi кепска ў мiлiцыi, выклiкалi медыцынскую дапамогу. Мяне адвезлі ў 5-ы шпiталь, дзе дыягнаставалi ЧМТ і страсенне мозгу. Гэта ўсё ёсць у крымiнальнай справе, але чамусьцi такія дробязi нiкому не цiкавыя. Пасля таго, як мне было прызначана лячэнне, мяне скралi невядомыя ў балаклавах лiтаральна з-пад кропельнiцы, з катэтарам. Калі я трапiла на Акрэсцiна, а пасля ў Жодзіна, мне было адмоўлена ў медыцынскай дапамозе, нягледзячы на заключэнне. У РУУСе я адмовiлася даваць паказанні, мне некалькi разоў пагражалi расстрэлам у выпадку, калі я не пачну сведчыць супраць сябе альбо iншых людзей. Я адмовiлася. Яны мяне не зламалi і не зламаюць. Калi мяне асудзяць па гэтым артыкуле, для мяне гэта будзе вялiкi гонар. Значыцца, маё жыццё было пражыта недарэмна, я са сваiм народам. Жыве Беларусь!»

Вольга Класкоўская некалі эмігравала ў Польшчу, а пасля ў Швецыю. Там яна была арыштаваная за замах на мужа, атрымала турэмны тэрмін, праз нейкі час яе дэпартавалі ў Беларусь.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Уладальнік OnlyFans памёр у 43 гады20

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

Тэгеран абвяргае словы Трампа: «Ніякіх перамоў няма, ён адступіў з-за нашых пагроз»6

Як адшукаць продкаў і скласці свой радавод?4

Памятаеце госцю свецкага вечара ў сукенцы з галавой казулі? Цяпер у яе іншы экстравагантны вобраз6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона10

Расійскі палітык загінуў на вайне праз 10 дзён пасля падпісання кантракта, нават не даехаўшы да фронту11

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён14

За арганізацыю ў 2020 годзе бунту ў Бабруйскай калоніі асуджанаму за наркотыкі вязню 6 разоў падаўжалі тэрмін3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць