Эканоміка

Улады дапускаюць зніжэнне золатавалютных рэзерваў за 2021 год да 6 мільярдаў даляраў

Гэта вынікае з указа № 481 «Аб зацвярджэнні Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2021 год», які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 снежня.

«У мэтах павышэння эканамічнай бяспекі краіны і забеспячэння фінансавай стабільнасці Нацыянальны банк сумесна з урадам у 2021 годзе працягне працу па падтрыманні ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў Рэспублікі Беларусь і паляпшэнні іх структуры ў частцы памяншэння пазыковага складніка», — гаворыцца ва ўказе.

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 снежня 2020 года склалі 7,3 млрд даляраў у эквіваленце, знізіўшыся за лістапад на 109,2 млн даляраў, адзначае Tut.by.

Рэйтынгавае агенцтва Fitch прагназуе зніжэнне ЗВР Беларусі з 7,4 млрд даляраў у 2020 годзе да 6,2 млрд даляраў у 2022 годзе. Узмацненне палітычных хваляванняў у Беларусі можа абумовіць дадатковы ціск на міжнародныя рэзервы і выклікаць адток дэпазітаў, што павышае рызыкі для макраэканамічнай і фінансавай стабільнасці, гаворыцца ў прэс-рэлізе да агляду агенцтва «Палітычны крызіс у Беларусі аказвае ціск на рэйтынгі». Аднак альтэрнатыўныя крыніцы фінансавання і запас грашовых сродкаў згладжваюць рызыкі, звязаныя з фінансаваннем, на бліжэйшы час.

Згодна з указам № 481, манетарная палітыка ў 2021 годзе будзе накіраваная на стабілізацыю інфляцыі, якая вымяраецца індэксам спажывецкіх цэн, на ўзроўні не больш за 5%.

Забеспячэнне цэнавай стабільнасці будзе дасягацца Нацыянальным банкам у рэжыме манетарнага таргетавання з дапамогай кантролю над аб'ёмам грашовай прапановы. Рублёвая грашовая база павялічыцца ў 2021 годзе на 10-13%, гаворыцца ў дакуменце.

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране39

Светабнаўляецца39

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Вільні надпісам на беларускай мове апаганілі помнік аўтару гімна Літвы18

У Мінску шукаюць супрацоўніка на заробак 19 000 рублёў6

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы26

Беларусы размятаюць квіткі на канцэрты зумера Вані Дзмітрыенкі з Краснаярска не толькі ў Мінску, але ў рэгіёнах15

«Хворы, вар’ят!» — Дональд Трамп аблаяў Роберта Дэ Ніра7

У крамы Мінска завезлі пепіна2

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў12

Зямля стала зелянейшай — але баланс расліннасці зрушваецца на поўнач і ўсход2

Эміграцыя з ЗША ўпершыню перавысіла іміграцыю. Выязджаюць найбольш у Еўропу. Чаму і куды?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране39

Светабнаўляецца39

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць