Усяго патроху44

Адпачынак за 500 даляраў

Напярэдадні сезона адпачынкаў мы адкажам на пытанне: «Дзе сёлета можна правесці адпачынак, заплаціўшы за яго максімум 500 даляраў?».

Напярэдадні сезона адпачынкаў мы адкажам на пытанне: «Дзе сёлета можна правесці адпачынак, заплаціўшы за яго максімум 500 даляраў?» Менавіта столькі грошай пажадала выкласці за свой адчынак большасць апытаных на сайце газеты «Туризм и отдых».

Вядома ж, дома

«У беларускім санаторыі з поўным, 4‑разовым, харчаваннем і курсам працэдур за гэтыя грошы можна смела адпачываць 12 дзён. І яшчэ застанецца», — кажа эксперт газеты «Туризм и Отдых» Ірына Шпакоўская. Крыху не хопіць адпачыць у санаторыі 21 дзень: цэны на 3‑тыднёвыя пуцёўкі каштуюць пачынаючы ад 1 млн 600 тыс. Але! Найлепшыя санаторыі краіны зазвычай ужо зарэзерваваныя да пачатка восені.

Яшчэ танны варыянт у Беларусі — усюдыісныя базы адпачынку: 7 дзён без харчавання будуць каштаваць ад 87 тыс. рублёў.

Трэці айчынны эканом‑варыянт — аграсядзібы. За асалоду пажыць у вясковай хаце, але як правіла з усімі гарадскімі выгодамі ўнутры, вы заплаціце ад 12 даляраў на чалавека на дзень (без харчавання). З харчаваннем - ад 30 даляраў на чалавека.

Украіна

Ва ўкраінскіх санаторыях (напрыклад у Трускаўцы) суткі каштуюць ад $20. Цікава, што ў расійскіх здраўніцах падобнага кшталту (напрыклад, у Кіславодску) цэны значна вышэйшыя. Ва Украіне харчаванне залежыць ад якасці нумара: просты нумар — дыетычны стол, даражэйшы нумар — асобнае, з далікатэсамі, харчаванне. Яшчэ адзін украінскі плюсік: часта, калі ў сям’і двое дарослых, дзіцяці дазволяць адпачываць бясплатна.

Чорнае мора: у Адэсе можна знайсці месца ў гатэлі пачынаючы ад $8 за суткі (без харчавання).

Турцыя

З $500 у краіне двух кантынентаў беларускаму турысту сёлета рабіць няма чаго. Курорты, нягледзячы на крызіс, істотна падаражэлі. Фразы кшталту «Турцыя ад $310», у рэкламных абвестках, датычаць марш‑кідкоў на 3—4 дні, не больш. Паўнавартасны адпачынак там будзе каштаваць сёлета ад 800 даляраў на два тыдні. Істотны плюс Турцыі — усё ўключана. Раз заплаціўшы за пуцёўку ў Мінску, у Турцыі вы на пражытак амаль нічога не выдаткуеце.

Егіпет

Яшчэ адна прыязная, бязвізавая для беларускага турыста краіна. Тут $500 на доўгі адпачынак таксама не хопіць. Хіба можна злавіць шанец і за танна з’ехаць па «гарачай пуцёўцы» з Мінска, Кіева і Масквы. Трэба адно сядзець на чамаданах і, скануючы інтэрнэт і турыстычныя абвесткі ў газетах, чакаць нагоды. Але ці будзе гэты сезон «гарэць» (ці будзе сёлета шмат прапановаў з пуцёўкамі ў апошнюю хвіліну) — невядома.

У Егіпце турагенты не рэкамендуюць гнацца за танным жытлом і сяліцца ў гатэлях, ніжэйшых за трохзоркавыя. Егіпецкія гасцініцы не дацягваюць да еўрапейскіх: дзве зоркі ў Егіпце і Балгарыі — гэта два розныя ўзроўні.

Еўропа

Сёлета аматараў недарагога пацешыць адпачынак у Румыніі. Туры туды ў пачатку сезона каштуюць ўсяго 150 еўра без візы, якая стане ў 5 даляраў. У разгар лета стандартны тур у Румынію будзе каштаваць 300 еўра. Істотны мінус: дарога. 28-гадзіннае падарожжа на аўтобусе (а ў Румынію беларускія адпачывальнкі збольшага дабіраюцца наземным транспартам) не кожнаму пад сілу.

Балгарыя: Нельга сказаць, што Балгарыя самая танная, але цудоўны варыянт для сямейнага адпачынку з малымі дзецьмі. Базавы кошт двухтыднёвага паўпансіёну (уключаныя толькі сняданкі): 250—300 еўра + віза коштам 60 еўра + патрэба абедаць і вячэраць за свой кошт. Дарагавата, але паколькі дзіця адпачывае бясплатна, дык маем жаданыя $500 на чалавека.

Але гэта пачатак сезону, а вось у сярэдзіне за месца ў дзьвюхзоркавым гатэлі вы заплаціце ад 420 еўра. Плюсы: у Балгарыі недарагія рэстараны.

Літва. У Паланзе можна заарандаваць пакой з кухняй ад 32 еўра за суткі. Але не забываемся на візу ў 60 еўра.

Прыемная нам таксама краіна Чарнагорыя: у пачатак і канец сезону пуцёўка туды каштуе калі 270 еўра. Віза не трэба, але едучы аўтобусам, давядзецца прыдбаць транзітную візу за 70 еўра. Не шкадуйце — транзітны шэнген мае свае плюсы: можна кораткатэрмінова наведаць прылеглыя Прагу, Вену і Будапешт.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запускаюць новы аўтобусны маршрут1

Лявончык пракаментаваў абвінавачанні Сяргея Ціханоўскага, што ён не хоча плаціць за відэа з Мельнікавай8

Пагоня людзей у амуніцыі за хлопцам у Мінску трапіла на ВІДЭА. Яна стала прычынай аварыі6

Як называюць беларускія грыбы ў розных кутках краіны1

Марскі дрон ГУР знішчыў групу элітных расійскіх вадалазаў у бухце Наварасійска7

На рэканструкцыі Чырвонага касцёла будаўнікі збіраліся выкінуць пакінутыя там іконы і кнігі11

У Мінску Даўгінаўскі тракт злучаць з праспектам Машэрава КАРТА3

«Пачым шклянка бульбы?» У сеціве праз слёзы смяюцца з ураджаю3

Мінскія ўлады пракаментавалі чуткі пра адмену станцыі метро «Прафсаюзная»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць