Кіно

Мінкульт адмяніў фінансаванне незалежнага фільма. І зноў перадумаў

«Першая КінаВідэаКампанія» ўсё ж атрымала бюджэтную падтрымку на вытворчасць фільма пра алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя. Гэта адзін з тых праектаў, што фігураваў у летнім скандале, калі Міністэрства культуры пастанавіла прафінансаваць шэраг незалежных карцін, але ў выніку адмяніла сваё рашэнне.

Тады бюджэтныя грошы атрымалі і іх жа пазбавіліся экранізацыі кніг «Сфагнум» Віктара Марціновіча, «Радзіва «Прудок» Андруся Горвата і якраз фільм для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Дзесяць жыццяў Мядзведзя». Неадназначнасць сітуацыі таксама ў тым, што сцэнарыстам і рэжысёрам карціны пра алімпійскага чэмпіёна з’яўляецца Андрэй Кудзіненка — аўтар, чыё кіно забаранялася ў Беларусі.

Фармальнай прычынай адмены дзяржзакупкі сталі скаргі кінематаграфістаў, якія не атрымалі фінансавання, у МАРГ, маўляў, большасць лотаў атрымала «Першая КінаВідэаКампанія».

Напрыканцы года Міністэрствам быў абвешчаны новы тэндар на стварэнне фільма для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі — як сказаў дырэктар «Першай КінаВідэаКампаніі» Віктар Лабковіч, у ім удзельнічала шэсць кампаній, у тым ліку кінастудыя «Беларусьфільм». Праект Андрэя Кудзіненкі тым не менш перамог — паводле ўмоў фінансавання, вытворцы атрымліваюць ад Міністэрства 90 працэнтаў бюджэту карціны, але гэтым разам таксама бяруць абавязак апроч поўнаметражнага фільма стварыць серыял з чатырох частак.

Падрыхтоўка да здымак пачнецца 11 студзеня. «З-за пандэміі лагістыка стала вельмі складанай, асабліва калі гэта тычыцца расійскіх акцёраў. Будзем глядзець на абстаноўку і, зыходзячы з яе, карэктаваць дзеянні», — кажа Віктар Лабковіч.

Гэтым разам рашэнне аб фінансаванні не зможа быць ануляванае: кінакампанія ўжо падпісала з Міністэрствам дамову і атрымала грошы. Выканальнік галоўнай ролі пакуль невядомы і будзе вызначаны праз кастынг. Фільм «Дзесяць жыццяў Мядзведзя» мяркуецца быць завершаным у 2022 годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіберпартызаны і хакеры Silent Crow узламалі «Аэрафлот» і знішчылі яго ІТ-інфраструктуру. У расійскіх аэрапортах — хаос22

Кіберпартызаны і хакеры Silent Crow узламалі «Аэрафлот» і знішчылі яго ІТ-інфраструктуру. У расійскіх аэрапортах — хаос

Усе навіны →
Усе навіны

У 29 гадоў загінуў хакейны лайнсмен Павел Казлоў1

МЗС Літвы не будзе разглядаць прапанову мясцовага дэпутата аб ануляванні акрэдытацыі офіса Ціханоўскай5

Жанчыну-пульманолага з 30-гадовым стажам адправілі ў калонію па трох палітычных артыкулах22

Верагоднай прычынай для прыезду Дэрула ў Мінск сталі здымкі для рэкламы катэджаў

«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце51

Рубіа: Трамп «траціць цярпенне» праз тое, што размовы з Пуціным не прыводзяць да завяршэння вайны16

Цэны на нерухомасць растуць шалёнымі тэмпамі10

Бабруйскі завод пачаў прадаваць трактарныя дэталі праз Wildberries2

Навукоўцы прааналізавалі 100 тысяч экзаменаў і вызначылі найлепшы час для іх здачы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіберпартызаны і хакеры Silent Crow узламалі «Аэрафлот» і знішчылі яго ІТ-інфраструктуру. У расійскіх аэрапортах — хаос22

Кіберпартызаны і хакеры Silent Crow узламалі «Аэрафлот» і знішчылі яго ІТ-інфраструктуру. У расійскіх аэрапортах — хаос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць