Свет

Больш за 60 кампаній з Беларусі вядуць перамовы аб пераездзе ў Літву

Больш за 60 кампаній з Беларусі вядуць перамовы аб пераездзе ў Літву, паведаміла міністр эканомікі і інавацый краіны Аўшрыне Армонайтэ, піша Interfax.

Міністр падкрэсліла, што ў мінулым годзе дзеянні беларускага рэжыму вымусілі прадпрымальнікаў з'язджаць за мяжу, а Літве прыйшлося вырашаць складаныя пытанні рэлакацыі.

«Сёння беларускія кампаніі ўжо засноўваюцца ў Літве, таксама больш за 60 кампаній вядуць перамовы аб магчымасцях пераезду ў Літву. Таму мы павінны захоўваць тэмп і працягваць удасканаленне рэгулявання бізнэсу, каб у вачах суседніх краін мы выглядалі як найбольш прывабныя і перамагалі ў канкурэнтнай барацьбе», — адзначыла Армонайтэ.

З пачатку пратэстаў у Беларусі, акрамя Epam Systems, аб планах застацца ў Літве заявілі і іншыя беларускія кампаніі — Wargaming, Flo Health, Coherent Solutions, Godel Technologies.

Кіраўнік агенцтва заахвочвання замежных інвестыцый у Літве Investuok Lietuvoje Мантас Катынас сказаў, што, нягледзячы на выклікі пандэміі, у сферы прыцягнення інвестыцый Літва трымае высокую планку. Паводле яго слоў, тое, што Літву абралі такія стваральнікі гульнявых праграм для смартфонаў, як Wargaming, дазваляе спадзявацца на значнае развіццё гэтай індустрыі ў краіне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча11

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя2

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома14

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»28

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША93

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць