Кіно

Цэлы люты на вялікім экране будуць паказваць фільмы Ларса фон Трыера. Пасля паказу іх можна абмеркаваць з кінаэкспертам

Скандальны дацкі рэжысёр, цынік, правакатар, адзін са стваральнікаў кірунку кіно «Догма 95», колішняя персона нон грата на Канскім кінафестывалі — Трыер са сваёй пладавітай фільмаграфіяй і хуліганскімі выхадкамі з’яўляецца адным з найвядомейшых рэжысёраў не толькі ў Даніі, але і ў свеце. Па пятніцах і суботах лютага ў мінскім кінатэатры «Піянер» будуць праходзіць «Уікэнды з Ларсам фон Трыерам», на якіх пакажуць восем карцін аўтара і абмяркуюць іх з кінаэкспертам Ігарам Сукманавым.

Першы сеанс адбудзецца ўжо 5 лютага. Падчас «Уікэндаў» будуць паказаныя фільмы, што прынеслі рэжысёру славу ў пачатку кар’еры, уладальнікі прэстыжных узнагарод і стужкі, прэм’еры якіх шакавалі публіку і выклікалі грамадскі рэзананс. 

У падборцы няма знакамітых карцін 2010-х кшталту «Антыхрыста» ці «Німфаманкі»: яна прапануе прасачыць за менш вядомай сучаснаму гледачу часткай фільмаграфіі Трыера. Ва «Уікэнды» ўключаны работы «Элемент злачынства» і «Эпідэмія», «Еўропа» і «Мандэрлей», а таксама гучныя «Тая, што танцуе ў цемры» і «Рассякаючы хвалі».

Паказ кожнай з васьмі карцін будзе працягвацца абмеркаваннем убачанага з кінакрытыкам, кінаэкспертам і праграмным дырэктарам кінафестывалю «Лістапад» Ігарам Сукманавым.

Уласна кампанія «Арт Карпарэйшн», што з’яўляецца арганізатарам «Лістапада» і называе сябе гідам па добрым кіно, выступае арганізатарам і «Уікэндаў з Ларсам фон Трыерам». Апошні паказ серыі пройдзе 27 лютага.

Ларс фон Трыер: маніпулятар

5 лютага — «Эпідэмія»
6 лютага — «Тая, што танцуе ў цемры»

Ларс фон Трыер: чараўнік

12 лютага — «Элемент злачынства»
13 лютага — «Еўропа»

Ларс фон Трыер: насмешнік

19 лютага — «Самы галоўны бос»
20 лютага — «Мандэрлей»

Ларс фон Трыер: дагматык і наватар

26 лютага — «Ідыёты»
27 лютага — «Рассякаючы хвалі»

Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам адкрылі завод, дзе робаты выпускаюць духавыя шафы2

«Выжыла толькі котка». Абгарэлая, яна прасядзела 12 гадзін на лесвіцы пасля пажару ў кватэры ў Маладзечне, дзе загінулі тры чалавекі4

Беларуска, якая вырабляе брошкі ў выглядзе дзяўчат з чырвона-зялёнымі какошнікамі, шчыра не разумее, чаму яе крытыкуюць25

«Я — «крыса», але я не адзін такі». «Вольныя Купалаўцы» пакажуць спектакль пра даносчыкаў і стукачоў1

Сістэмнага адміністратара Беларускай чыгункі і былога спецназаўца асудзілі за палітыку і абвесцілі тэрарыстам4

Іранскія шахеды прыляцелі ў Азербайджан — адзін упаў каля школы, другі выбухнуў на тэрыторыі аэрапорта11

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць