Грамадства

Спрабаваў спыніць машыну ДАІ, каб яна не заехала ў людзей. На тры гады асудзілі прадпрымальніка Івана Канявегу

У судзе Заводскага раёна Мінска разгледзелі крымінальную справа ў дачыненні да Івана Канявегі — індывідуальнага прадпрымальніка, дырэктара канцэртнага агенцтва Horse&Vega. З 17 снежня 2020 год ён знаходзіўся пад вартай. Яго абвінавацілі адразу па трох артыкулах КК па падзеях у сталіцы з 9 на 10 жніўня: па ч. 1 арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 364 КК (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі), ч. 1 арт. 218 КК (Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці). Справу разглядала суддзя Кацярына Мурашка, піша spring96.org.

Фота з сацыяльных сетак

Паводле тэксту абвінавачвання, ноччу 10 жніўня, з 00:40 да 00:45, Канявега з групай грамадзян выйшаў на праезную частку на скрыжаванні вул. Багдановіча-Купалы-Старажоўскай, што прывяло да парушэння працы транспарту. Сваімі дзеяннямі ён перашкаджаў дзейнасці органаў правапарадку, з яго боку зыходзіла пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да іх. Таксама ён нанёс не менш за два ўдары рукамі па задняй арцы і шкле службовага аўтамабіля ДАІ. У гэты час Іван Канявега быў цвярозы.

Абвінавачаны не прызнаў сваёй віны ні па адным з прыпісаных яму артыкулаў. Адзінае, што ён прызнаў, — гэта тое, што ён удзельнічаў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Канявега адмаўляў, што ў яго быў злачынны намер і што ён нібыта ўжываў гвалт. З яго слоў, ён наадварот казаў іншым грамадзянам паводзіць сябе мірна.

На судзе ён сказаў, што сапраўды спрабаваў спыніць машыну ДАІ, бо баяўся, што яна на вялікай хуткасці заедзе ў натоўп людзей, якія знаходзіліся на дарозе. Ён два разы ўдарыў рукой па машыне ззаду злева для прыцягнення ўвагі супрацоўнікаў ДАІ. На машыне засталіся адбіткі яго пальцаў, па якіх пазней яго і ідэнтыфікавалі.

Іван Канявега пагасіў палову сумы нанесенай шкоды за рамонт аўтамабіля ДАІ (астатнія 50% — іншы абвінавачаны па прозвішчы Луковіч). Абвінавачаны папрасіў прабачэння перад супрацоўнікамі ДАІ і раскаяўся ў сваіх дзеяннях.

На судзе далі паказанні два інспектара ДАІ, па справе прызнаныя пацярпелымі, — Раманоўскі і Раткевіч. Згодна з іх паказаннямі, «натоўп акружыў іх машыну, людзі кідалі ў іх пластыкавыя бутэлькі з вадкасцю, білі нагамі, рукамі і іншымі часткамі цела па машыне, нанеслі шмат пашкоджанняў». Па іх словах, у той момант ім стала страшна за сваё жыццё і таму яны з'ехалі. Пры гэтым «напад» на машыну доўжыўся хвіліну-паўтары. Ніякіх траўмаў супрацоўнікі ДАІ не атрымалі, а толькі спужаліся.

Абодва пацярпелыя заявілі грамадзянскія пазовы аб кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 500 і 400 рублёў. Раманоўскі не змог толкам патлумачыць, чаму менавіта на такую суму, сказаў, што «за перажыванні аб пашкоджанай машыне і магчымым развіцці падзей». Раткевіч жа патлумачыў неабходнасць кампенсацыі тым, што пасля інцыдэнту ў яго пачалася бессань. Грошы яны хочуць перадаць дзіцячаму дому.

Пацыфіст, любіць жывёл, распрацаваў прыладу, каб дапамагчы бацьку

У першы дзень судовага пасяджэння выступілі шэсць сведак з боку абвінавачанага — сябры і сваякі Івана. Яны распавядалі аб яго станоўчых якасцях. Так, Іван супрацоўнічае з грамадскай арганізацыяй «Добрая справа» (дапамога сем'ям з аўтызмам), Unisef і іншымі грамадскімі і дабрачыннымі арганізацыямі. Ён дапамагае людзям і ратуе бяздомных жывёл, часта нават на апошнія грошы. Акрамя таго, ён не толькі арганізатар канцэртаў, але і бізнэс-аналітык, і SEO-аптымізатар. Ён пацыфіст, цікавіцца экалогіяй, вельмі любіць музыку.

Родныя распавялі пра тое, што бацька Івана ў 2014 годзе перанёс інсульт. Калі гэта здарылася, Іван жыў за мяжой, але ўсё пакінуў і вярнуўся ў Беларусь, каб даглядаць бацьку, вазіць яго па дактарах і дапамагаць яму.

Спецыяльна для бацькі і людзей з парушэннем маўлення, якія перанеслі інсульт, на свае сродкі распрацаваў мабільную прыладу — праграму для аддаленай працы з лагапедам. У рамках гэтай праграмы ён супрацоўнічае з цэнтрам паталогіі маўлення ў Маскве, лагапедам Заводскага раёна Мінска і з 11-й бальніцай у Мінску.

Да справы былі таксама далучаныя станоўчыя характарыстыкі і падзякі ад кліентаў і кампаній, з якімі ён супрацоўнічаў.

На наступны дзень, 3 лютага, у судзе былі вывучаныя відэаматэрыялы крымінальнай справы. З іх, напрыклад, відаць, што ад моманту спынення машыны ДАІ да моманту, калі яна працягнула рух, прайшло не больш за 8 секунд, хоць Раманоўскі сцвярджаў, што прайшла мінімум хвіліна. Таксама, згодна з відэаматэрыяламі, перад тым, як спыніць машыну ДАІ, натоўп людзей прапусціў іншую звычайную машыну. Канявега патлумачыў, што перад гэтым супраць людзей выкарыстоўваліся спецсродкі (святлошумавыя гранаты, стральба), таму яны і спынілі машыну ДАІ.

Падчас спрэчак бакоў пракурор адзначыў, што абвінавачваннем не выяўлена абцяжарвальных абставін. Але пры гэтым ён запрасіў для Івана Канявегі 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Адвакат адзначыў, што пляскач па машыне не супастаўны з трыма гадамі пазбаўлення волі. Там, дзе ёсць адбіткі рук Канявегі, няма пашкоджанняў на машыне. Іван не блакаваў дарог, не выходзіў на праезную частку з мэтай перашкодзіць руху транспарту.

Ён не выяўляў агрэсіі да супрацоўнікаў міліцыі. Усё, што адбылося, — гэта недарэчны збег абставін. Адвакат прасіў улічыць шматлікія станоўчыя характарыстыкі абвінавачанага, сталы ўзрост яго бацькоў і інваліднасць бацькі.

У апошнім слове Іван Канявега сказаў, што ў яго дзеяннях не было намеру і агрэсіі ў дачыненні да супрацоўнікаў. Ён заўсёды з'яўляўся на допыты і не хаваўся ад следства. У выпадку пазбаўлення волі ён не зможа выканаць сваіх абавязкаў па арганізацыі перанесеных з 2020 года канцэртаў, а праект мабільнай прылады будзе на паўзе. Ён яшчэ раз папрасіў прабачэння ў пацярпелых і выказаў падзяку за тое, што яны вырашылі перадаць грошы ў дзіцячы дом.

Родныя Канявегі ў гэты ж дзень аплацілі 900 рублёў, якія запрасілі супрацоўнікі ДАІ у якасці кампенсацыі маральнай шкоды. Пасля гэтага пацярпелыя адмовіліся ад іскавых патрабаванняў.

4 лютага суддзя Кацярына Мурашка агучыла прысуд: 3 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!» Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі11

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!» Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Ратвейлер напаў на шасцігадовага хлопчыка ў Астравецкім раёне — дзіця ў цяжкім стане3

Ціханоўскі расказаў падрабязнасці пра сустрэчу ў СІЗА КДБ у 2020 годзе7

«Я знаходзіўся на рэжыме, які называецца «жэстачайшым». Ціханоўскі праз слёзы расказаў пра ўмовы ўтрымання палітвязняў9

«Напішы, што ты не супраць, каб цябе адправілі за мяжу». Ціханоўскі распавёў, як да яго прыязджаў Пратасевіч9

Памёр Радзім Гарэцкі4

«Кажу — прыеду і нікому там рукі не падам». Ціханоўскі расказаў, як рэагаваў на хлусню наконт жонкі і апазіцыі7

Ціханоўскі распавёў, колькі важыць і як яго адкормлівалі11

«Личинки в навозной куче не знают, что они в дерьме». Ціханоўскі прачытаў свой турэмны верш6

«Вызваленне Беларусі не можа пачацца, пакуль не рухне пуцінскі рэжым» — Ціханоўскі20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!» Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі11

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!» Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць