Улада

Лукашэнка: Я сваю краіну нікому не аддам

«На працягу гэтага года праект Канстытуцыі будзе гатовы. І ён будзе на працягу года абмеркаваны ўсенародна. А ў пачатку наступнага года, як мінімум, мы занясём яго на ўсенароднае галасаванне, на рэферэндум», — заявіў ён дэлегатам «Усебеларускага сходу».

«Прыняўшы новую Канстытуцыю на працягу года нам прыйдзецца перарабіць многія законы. Я ўпэўнены, што мы здольныя гэта зрабіць», — дадаў ён.

І тады, па словах Лукашэнкі, вырашыцца пытанне, «калі ён сыдзе».

«Наша краіна павінна заставацца прэзідэнцкай. Прэзідэнцкай і без Лукашэнкі. Я сыду, не сёння дык заўтра. Прыйдуць іншыя людзі, яны ўжо грукаюць у дзверы. Я што, не разумею, увесь сыр-бор быў праз асобу прэзідэнта? Я не выстаўляў сябе героем, калі бегаў з аўтаматам, я дзейнічаў рашуча. Я сваю краіну нікому не аддам».

Успомніў Лукашэнка і пра Святлану Ціханоўскую. Кажа, калі б яна прыйшла да ўлады, то новых выбараў бы не было, а краінай кіраваў «мардаварот, якога ўзялі ў Гродне, а Святлана б смажыла катлеты».

Лукашэнка назваў умовы сыходу з улады:

— У краіне павінен быць мір і парадак, ніякіх пратэсных дзеянняў;

— Калі да ўлады прыдуць «не тыя», то поўная недатыкальнасць прыхільнікаў Лукашэнкі. «Ніводны волас не павінен упасці», — сказаў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў2

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў

Усе навіны →
Усе навіны

Тамара Эйдэльман расхваліла кнігу Насты Рагатко4

Памёр Анатоль Сахаруша1

Тры месяцы таму адбыўся моўны скандал у швейцарскім цягніку. Ці быў хто пакараны?14

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?23

15 метраў у дзень. Расійская армія ва Украіне ўстанавіла антырэкорд па тэмпах прасоўвання за 100 гадоў сучаснай гісторыі войнаў25

У Бабруйскім раёне замерзлую казулю сагрэлі старым паліто ФОТАФАКТ4

У Віцебску на продаж выставілі частку чыгуначнага вакзала

Гендырэктар СТБ расказаў, як на канале з'явіўся Пратасевіч, і заступіўся за Азаронка: Рыгор стаў мякчэйшы10

Дзевяцігадовая дачка Домрачавай і Б'ёрндалена заняла трэцяе месца на мінскіх спаборніцтвах «Снежнага снайпера»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў2

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць