Грамадства

У Калінкавічах гаспадыню падворка, у якім знаходзіцца бел-чырвона-белы мурал, пачалі судзіць за пікетаванне

Жанчыну вінавацяць у правапарушэнні паводле «народнага» артыкула 23.34 — нібыта нанясеннем на плот унутры свайго падворка выявы вершніка на тле белага і чырвонага колераў яна правяла пікетаванне, паведамляюць праваабаронцы.

Валянціна Яшчанка з’яўляецца ўласніцай адной з кватэр у будынку, да якога прымыкае дваровая тэрыторыя, падзеленая між суседзямі. На плоце, які звернуты ўнутр яе падворку, 7 лістапада з’явіўся мурал — выява вершніка на бел-чырвона-белым фоне. Мурал бачны з вуліцы, якою ходзіць гарадскі грамадскі транспарт. Гэта моцна нервуе мясцовую ўладу.

17 лютага ў судзе Калінкавіцкага раёну пачалі судзіць Валянціну Яшчанка паводле абвінавачванняў у правядзенні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства — пікетавання. Справу разглядае суддзя Святлана Кугейка.

Валянціна Яшчанка не прызнала сваю віну і заявіла хадайніцтва аб спыненні адміністрацыйнае справы. Яна патлумачыла, што ў законе аб дзяржаўным гербе ад 1991 года, герб «Пагоня» выглядае інакш, чым выява, якая маецца на плоце ў яе падворку. Гэтак жа і фон з чырвонай паласы на белым тле не можа лічыцца сцягам, бо не вытрыманыя пазначаныя ў апісанні нацыянальнага сцяга, які быў дзяржаўным у 1990-я гады, патрабаванні.

Акрамя таго, у матэрыялах справы не ўказана, якія ж канкрэтна грамадска-палітычныя інтарэсы выказала Яшчанка сваёй выявай.

Суддзя Святлана Кугейка абвясціла ў судзе перапынак да 23 лютага, каб запатрабаваць з РАУС матэрыялы праверкі, якая адбывалася ў лістападзе, і атрымаць некаторыя іншыя дакументы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў4

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Вынеслі прысуд маладым мазырскім скінхэдам з «Духа Расіі»11

Беларуса дэпартуюць з Тайваня за незаконны збор міласціны1

З новага года павялічыцца мінімальны заробак4

У наступную нядзелю ў Вільні правядуць квэст «Нашаніўскія легенды»1

У Мінску назіралі прыгожы захад сонца ФОТЫ5

«Вядучы дрэнна выказваецца пра краіну». У Гродне праз данос закрыўся папулярны квіз6

Кавярня «Маркс», з якой выгналі мастачку, выбачылася. Цяпер абаронцы кафэ пакрыўдзіліся і заклікаюць да яго кэнсэлінгу13

Па крымінальнай справе асудзілі Кацярыну Жаўтаногу, адвакатку Сцяпана Латыпава7

Польшча да 2027 года падрыхтуе 400 тысяч рэзервістаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў4

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць