Здароўе

Новая загадка кавіду. Другая хваля пайшла на спад, навукоўцы да канца не разумеюць чаму

Па усім свеце, акрамя Блізкага Усходу, у мінулым месяцы фіксавалася стабільнае зніжэнне колькасці заражэнняў.

Дыяграма: дзённая колькасць выяўленых заражэнняў (злева) і колькасць смерцяў ад кавіду (справа) у свеце. Апошні месяц фіксуецца зніжэнне і колькасці выпадкаў, і смяротнасці. Графікі worldometers.info. 

Лічбы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) паказваюць, што на апошнім тыдні колькасць новых заражэнняў склала 267 мільёнаў — гэта на 16% менш, чым на мінулым тыдні. Гэтая лічба скарачаецца пяты тыдзень запар, менш і памерлых ад хваробы.

Хутчэй за ўсё лічбы зніжаюцца ў Афрыцы і краінах заходняй часткі Ціхаакіянскага рэгіёна, краінай з найвялікшым спадам новых захворванняў стала М’янма.

Адзіным рэгіёнам, дзе колькасць новых выпадкаў кавіду расце, з’яўляецца Усходняе Міжземнамор’е.

Статыстыка паказвае, што свет ужо перайшоў пік другой хвалі пандэміі.

Па словах дырэктара СААЗ Тэдраса Гебрэесуса, спад у лічбах дэманструе эфектыўнасць простых мер прафілактыкі — такіх, як нашэнне масак.

Але эксперты падкрэсліваюць: прынцыпы барацьбы з пандэміяй вельмі адрозніваліся ў розных краінах, аднак колькасць новых выпадкаў і новых смерцяў падае ва ўсім свеце.

Прафесар Сайман Кларк з брытанскага ўніверсітэта Рыдынга патлумачыў для «Дэйлі мэйл», што вакцынацыя ад кавіду пакуль ахапіла толькі невялікую долю насельніцтва, каб гэта магло паўплываць на сусветны ўзровень захворвання. У той жа час Кларк бачыць два рацыянальныя тлумачэнні спаду. Ëн мяркуе, што адной з прычын можа быць сезоннасць.

Марозная зіма гэтага года ў Паўночным паўшар’і і летняя спёка ў Паўднёвым паўшар’і часова затармазілі распаўсюд вірусаў. Іншай прычынай змяншэння лічбаў, як лічыць эксперт, можа быць эфект каранцінных мер, у прыватнасці, абмежаванне на падарожжы.

Усяго на гэты момант у свеце ад кавіду, паводле афіцыйнай статыстыкі, памерла амаль 2,5 мільёна чалавек. Рэальнае ж жніво смерці нашмат вышэйшае. Калі ў краінах Заходняй Еўропы, ЗША і Лацінскай Амерыкі колькасць улічаных смерцяў ад кавіду і «лішняй смяротнасці» разыходзіцца мінімальна, то ў некаторых краінах былога СССР і Азіі гэтая розніца складае разы і нават дзясяткі разоў. Так, са статыстыкі, перададзенай Беларуссю ў ААН, стала вядома, што ў нашай краіне «лішняя смяротнасць» у другім квартале 2020 года перавышала афіцыйныя страты ад каранавіруса ў 14,7 разу.

Унутры Беларусі ў мінулым годзе статыстыка смяротнасці, як і захворвання на пнеўманіі, была засакрэчаная.

Спыніць пандэмію мае масавая вакцынацыя, якую пачалі дзясяткі краін на розных кантынентах. Лідары па вакцынацыі на сёння — Ізраіль, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і Брытанія. Еўрасаюз мае намер цалкам вакцынаваць насельніцтва да канца лета. У Беларусі пакуль першай дозай вакцынаваныя толькі медыкі.

Еўрасаюз выкарыстоўвае для вакцынацыі нямецка-амерыканскую вакцыну Pfizer. Украіна, імаверна, зробіць стаўку на кітайскі Sinovac. Беларусь, па словах прадстаўнікоў уладаў, мае прышчапляць расійскай вакцынай Sputnik V, якая лабараторна таксама паказала высокую эфектыўнасць. 

Каментары

Цяпер чытаюць

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Усе навіны →
Усе навіны

Урад Ціханоўскай прыняў пастанову «Аб беларускім партызанска-супраціўным руху»25

У Будслаўскім касцёле люты холад: прыхаджане стаяць у пухавіках і шапках, а святары адпраўляюць службу ў пальчатках4

Міжнародная ліга КВЗ спыняе сваю працу ў Мінску пасля 12 гадоў3

Ад 7 еўра за гадзіну на будоўлі ў Гамбургу да 14 еўра на Алімпіядзе ў Парыжы: досвед беларуса пра заробкі ў Еўропе6

Сёння ўначы было амаль да 30 градусаў марозу

Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць5

Маладую фатографку з Баранавічаў асудзілі за палітыку. Яна толькі нядаўна стала мамай2

У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА2

Ціханоўская можа наведаць Украіну ў канцы лютага — пачатку сакавіка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць