Грамадства

ДАІ пачынае рассылку «лістоў шчасця» за адсутнасць тэхагляду

Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.

Фота Надзеі Бужан

Адзначаецца, што з 1 сакавіка ў адпаведнасці з новым адміністрацыйным заканадаўствам прадугледжана магчымасць прыцягнення ўласнікаў транспартных сродкаў да адказнасці за ўсе парушэнні супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту на падставе іх фіксацыі адмысловымі тэхнічнымі сродкамі, якія працуюць у аўтаматычным рэжыме.

Акрамя фотафіксацыі перавышэння хуткасці і правілаў спынення/стаянкі арганізавана прыцягненне да адказнасці за кіраванне без тэхагляду.

Камеры фіксуюць факт удзелу транспартнага сродку ў дарожным руху, распазнаюць рэгістрацыйны знак і звяраюць яго з базай даных АІС «Белтэхагляд» на наяўнасць дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху.

Пры адсутнасці дазволу ў дачыненні да ўласніка выносіцца адпаведная пастанова. Калі парушэнне зафіксавана ўпершыню, уладальнік вызваляецца ад адміністрацыйнай адказнасці з вынясеннем яму папярэджання. У наступны раз уласнік будзе прыцягнуты да адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 0,5 базавай велічыні (сёння 14,5 рубля). Пры гэтым да адказнасці прыцягваецца як фізічная, так і юрыдычная асоба-ўласнік або ўладальнік транспартнага сродку.

У адпаведнасці з палажэннямі новага КаАП, калі камеры зафіксуюць некалькі такіх парушэнняў на працягу сутак (з 00:00 да 23:59), уласнік транспартнага сродку будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці толькі адзін раз.

У выпадку нязгоды з прынятым рашэннем, яно можа быць абскарджана ў падраздзяленне ДАІ па месцы жыхарства на працягу месяца з дня атрымання копіі пастановы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў6

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускай краме заўважылі чорную кукурузу ФОТАФАКТ3

Маджтаба Хаменеі выступіў з першым зваротам у якасці вярхоўнага лідара Ірана. Яго пачулі, але не пабачылі 3

Польскі натарыус адмовіўся абслугоўваць беларуса, бо ён цёзка дэпутата, якога ўключылі ў санкцыйны спіс2

Лукашэнка зноў апалчыўся на пасярэднікаў. Гэтаму змаганню ўжо хутка 20 гадоў7

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі28

Беларусы ўзяліся ратаваць французскую кавярню ў цэнтры Мінска13

У ЗША знік генерал, які кіраваў сакрэтнымі праграмамі Пентагона4

Пад Мінскам мужчына выратаваў казулю, якая апынулася ў ледзяной вадзе ВІДЭА2

Дзіцячая пісьменніца Надзея Ясмінска ў рэанімацыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў6

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць