Эканоміка

Саўмін паставіў на сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі на 2021 год грыф «Для службовага карыстання»

Урад устанавіў на сваю пастанову «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці Рэспублікі Беларусь на 2021 год» грыф «Для службовага карыстання». Гэта вынікае з дакументаў Мінэканомікі, якія вызначаюць прагнозныя паказчыкі развіцця краіны на гэты год, піша Tut.by.

Фота Вольгі Шукайла

22 снежня 2020 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №480 «Аб найважнейшых параметрах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021 год». Дакументам прадугледжаны рост беларускай эканомікі на 1,8%, утрыманне павышэння коштаў на сацыяльна значныя тавары на ўзроўні, не большым за 4,9%, забеспячэнне беспрацоўя ў раёне 4,2-4,4%, будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай — не менш за 1 млн кв. м і гэтак далей.

Для дасягнення гэтых параметраў ураду было даручана на працягу двух месяцаў зацвердзіць Мэтавы план сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021 год, які забяспечвае «мабілізацыю рэсурсаў для аднаўленчага росту эканомікі пры выкананні макраэканамічнай збалансаванасці».

Саўмін выдаў адпаведны дакумент 17 лютага 2021 года. Але ўстанавіў на пастанову «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці Рэспублікі Беларусь на 2021 год» грыф ДСП. Чаму раптам засакрэцілі гэтую пастанову, аналагі якой у ранейшыя гады былі ў публічным доступе, незразумела. Калі прааналізаваць падобны дакумент урада на 2020 год, то адзіны пункт, які мог насцярожыць беларускія ўлады ў цяперашні неспакойны час, гэта «пералік тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы».

У Саўміне не змаглі пракаментаваць сітуацыю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?6

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўхваляюць удары па «ценявым флоце» Расіі1

Рыжычэнка: Заробак 2500 даляраў у Беларусі праз дзесяць гадоў — гэта абсалютна рэалістычныя лічбы17

«Мы да Еўропы бліжэй, чым вы. А зброі ў людзей больш, чым у мянтоў». Як жыве Абхазія пад кантролем Расіі3

Упершыню Лукашэнка надзеў гальштук на сустрэчу з пасланнікам Трампа6

Зяленскі прыехаў у Купянск. Расія сцвярджае, што ён акружаны5

Лукашэнка пра Трампа: Апошнім часам ён мне вельмі падабаецца сваімі дзеяннямі3

У Мінску праходзяць перамовы Лукашэнкі і амерыканскай дэлегацыі2

Дзмітры Круты расказаў, колькі ў Беларусі працоўных мігрантаў2

У Барысаве арыштавалі Сяргея Салаша і Змітра Бабіцкага4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?6

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць