Свет

Еўрасаюз запатрабаваў неадкладнага вызвалення Анжалікі Борыс, Андрэя Пачобута і ўсіх палітвязняў

Вярхоўны прадстаўнік Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль чакае, што Беларусь будзе выконваць свае міжнародныя абавязацельствы па павазе правоў чалавека і асноўных свабод.

Пра гэта гаворыцца ў яго заяве, паведамляе Tut.by.

На думку Барэля, ЕС стаў сведкам далейшай эскалацыі рэпрэсій супраць беларускага народа, уключаючы арганізаваныя кампаніі пераследу праваабаронцаў, журналістаў і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

— Апошнія падзеі паказалі, што мэтай гэтай палітыкі стаў і Саюз палякаў Беларусі.

Ён нагадаў пра затрыманне Анжалікі Борыс і Андрэя Пачобута і аб тым, што ім пагражае доўгае турэмнае зняволенне.

— Еўрапейскі Саюз чакае, што Беларусь будзе выконваць свае міжнародныя абавязацельствы па павазе правоў чалавека і асноўных свабод. Мы заклікаем Беларусь неадкладна і безумоўна вызваліць Анжаліку Борыс і Андрэя Пачобута, а таксама ўсіх палітычных зняволеных, якія знаходзяцца ў цяперашні час пад вартай, — гаворыцца ў заяве.

У заяве таксама адзначана, што ЕС па-ранейшаму перакананы ў тым, што нацыянальны ўсебаковы дыялог мае вырашальнае значэнне для ўрэгулявання сітуацыі ў Беларусі. Кіраўнік дыпламатыі ЕС заклікаў беларускія ўлады выкарыстоўваць любую прапанаваную магчымасць, у тым ліку садзейнічанне з боку АБСЕ.

Чытайце таксама: Генпракуратура завяла крымінальную справу на групу беларускіх палякаў за «распальванне варожасці і апраўданне генацыду»

Каментары

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

На «Полі цудаў» спелі песню пра тое, як класна жыць з адключаным інтэрнэтам9

Хто зможа двойчы зрабіць ЭКА бясплатна? Расказаў міністр аховы здароўя7

Першае ФОТА вызваленай Валерыі Касцюговай2

Некаторым вызваленым 19 сакавіка палітвязням, якім дазволілі застацца ў Беларусі, забаранілі афармляць сімкі і карыстацца банкаўскімі карткамі24

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць