Аляксандр Зінгман выйшаў з кангалезскай турмы і ўжо ў Зімбабвэ
Міжнародныя СМІ 23 сакавіка паведамлялі, што ў аэрапорце Лубумбашы (Дэмакратычная Рэспубліка Конга) быў затрыманы Аляксандр Зінгман — «другі Шэйман», як яго называюць у беларусіх бізнэс-колах, ганаровы консул Зімбабвэ ў Беларусі.

Дакладная прычына затрымання Зінгмана так і не была агучана.
Чытайце: У аэрапорце ДР Конга затрыманы бізнэсовец, блізкі да Шэймана
Як стала вядома «Нашай Ніве», 31 сакавіка Зінгмана адпусцілі з кангалезскага СІЗА без прад'яўлення абвінавачанняў. Ён ужо знаходзіцца ў Зімбабвэ.
Пазней у МЗС пацвердзілі вызваленне бізнэсоўца.
Чытайце таксама: Набліжаны да Шэймана, спаборнічаў з Чыжом у Афрыцы, майстар схематозаў — факты пра арыштаванага ў Конга Аляксандра Зінгмана
-
«У нас гэтыя льготы няма чым ільгатаваць». Лукашэнка патлумачыў, чаму не будзе даваць льгот моладзі і шматдзетным
-
У Брэсцкай вобласці з выпускнікоў, якія не адпрацавалі размеркаванне, спагналі больш за 880 тысяч рублёў
-
«Вельмі цяжкая фінансавая нагрузка». Беларуская чыгунка атрымае адтэрміноўкі па крэдытах
Каментары